Мікулаш I (князь опаўскі)
Мі́кулаш Опаўскі (чэшск.: Mikuláš Opavský, каля 1255 — 25 ліпеня 1318) — пазашлюбны сын чэшскага караля Пржэмысла Отакара II, заснавальнік сілезскай галіны дынастыі Пржэмыславічаў. Мікулаш быў пазашлюбным сынам караля ад прыдворнай дамы Маргарэты фон Шуенрынг. Ён быў узаконены бацькам са згоды рымскага Папы Урбана IV. З-за таго, што спадчыннікам чэшскага прастола павінен быў стаць яго адзінакроўны брат Вацлаў II, для Мікулаша ў 1269 годзе было створана Опаўскае княства. Сімон Кезскі у «Дзеяннях гунаў і венграў» піша, што ў бітве на Мораўскім полі ў 1278 годзе Мікулаш біўся побач са сваім бацькам. Пасля паражэння чэхаў у гэтай бітве Мікулаш правёў два гады ў венгерскім палоне, быў выкуплены ў 1281 годзе, пасля чаго вярнуўся ў сваё княства. Яму прыйшлося змагацца за сваё ўладанне з Кунгутай Расціслаўнай, удавой памерлага Пржэмысла Отакара II. Калі ў 1285 годзе Кунгута выйшла замуж за пражскага магната Завішу Фалькенштэйнскага, то пачалося збліжэнне паміж Мікулашам і Рудольфам Габсбургам, чаму спрыяла жаніцьба Мікулаша з пляменніцай Рудольфа — Адэльгейдай. Тым не менш, барацьбу за княства Мікулаш прайграў, і сваіх уладанняў пазбавіўся. Мікулаш стаў рабіць кар’еру пры чэшскім двары. З-за таго, што Вацлаў II хутка стаў каралём не толькі Чэхіі, але і Польшчы, Мікулаш стаў кракаўскім старостай (і нават пэўны час кіраваў Вялікай Польшчай). Пасля смерці ў 1306 годзе Вацлава III Мікулаш стаў спрабаваць вярнуць сабе Опаўскае княства, аднак у 1308 годзе новы чэшскі кароль Іаган Люксембургскі аддаў Опаву легніцкаму князю Баляславу III. Мікулаш атрымаў ад Іагана за верную службу замак Плумлаў у паўднёвай Маравіі. Сям’я і дзеціУ 1283 годзе Мікулаш ажаніўся з Адэльгейдай — пляменніцай германскага караля Рудольфа I. У іх было трое дзяцей:
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia