Мікіта Іванавіч Гарбачэўскі
Мікіта Іванавіч Гарбачэ́ўскі (1804, Магілёўская губерня — 7 чэрвеня (26 мая) 1879) — беларускі гісторык і археограф, вучоны-архівіст, краязнавец, мовазнавец і педагог. Першы архіварыус Віленскага цэнтральнага архіва старажытных актаў, актыўна ўдзельнічаў у дзейнасці Віленскай археаграфічнай камісіі[4]. БіяграфіяНарадзіўся ў 1804 годзе ў Магілёўскай губерні ў сям’і праваслаўнага святара. Скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю, пасля паступіў у Пецярбургскую духоўную акадэмію, якую скончыў у 1831 годзе[4] са званнем старшага кандыдата філасофска-тэалагічных навук, што давала яму права на атрыманне магістарскай ступені праз год. Выкладаў славеснасць, гісторыю і старажытныя мовы ў Жыровіцкай духоўнай семінарыі[4], з 1840 года выкладаў у Драгічынскім дваранскім вучылішчы[4]. Пасля перабраўся ў Вільню, дзе выкладаў у дваранскім інстытуце, губернскай гімназіі і рабінскім вучылішчы[4][5]. У 1852 годзе ў Вільні быў адкрыты Віленскі цэнтральны архіў старажытных актаў, які стаў асноўным сховішчам дакументаў па гісторыі Вялікага княства Літоўскага. Па думку некаторых сучаснікаў, адным з ініцыятараў стварэння архіва быў сам Гарбачэўскі, які ў 1858 годзе стаў яго першы архіварыусам[4], то-бок дырэктарам. 17 красавіка 1864 года заснавана Віленская археаграфічная камісія, якая павінна была заняцца публікацыяй дакументаў па гісторыі краю[4]. Даследчыкі адзначаюць, што Гарбачэўскі быў па сутнасці адзіным яе рэальным супрацоўнікам, на ім трымалася ўся праца камісіі. Навуковая дзейнасцьУпарадкаваў і сістэматызаваў дакументы па гісторыі Беларусі і Літвы, склаў паказальнік[4]. Вывучаў заканадаўства ВКЛ па архіўнай справе, судаводстве і справаводстве. Аўтар даследаванняў па археаграфіі і крыніцазнаўстве[4]. У 1867 годзе ў Вільні Гарбачэўскі выдаў сваю першую буйную працу — «Кароткія табліцы, неабходныя для гісторыі, храналогіі, наогул для ўсялякіх археалагічных даследаванняў і ў прыватнасці для разбору старажытных актаў і грамат заходняга краю Расіі і Царства Польскага». Праз два гады выйшаў яго «Археалагічны каляндар на дзве тысячы гадоў (325—2324) па Юліянскім злічэнні і на семсот сорак два гады (1583—2324) па Грыгарыянскім злічэнні». У тым жа годзе Гарбачэўскі выдаў брашуру «Аб Цэнтральным архіве старажытных актавых кніг губерняў: Віленскай, Гродзенскай, Мінскай і Ковенскай». Вынікам дваццацігадовай працы Гарбачэўскага ў архіве стаў выдадзены ў 1872 годзе «Каталог старажытным актавым кнігам губерняў: Віленскай, Гродзенскай, Мінскай і Ковенскай, таксама кнігам некаторых судоў губерняў Магілёўскай і Смаленскай, якія захоўваюцца цяпер у Цэнтральным архіве ў Вільні». Адзначаецца, што з сярэдзіны 1860‑х гадоў многія значныя працы Мікіты Іванавіча публікуюцца без указання аўтарства, да іх ставяцца, напрыклад, асобныя тамы «Актаў, выдадзеных Віленскай археаграфічнай камісіяй для разбору і выдання старажытных актаў» і «Рэвізія пушчаў і пераходаў звярыных у былым княстве Літоўскім». Таксама выдаў «Слоўнік старажытнай актавай мовы Паўночна-Заходняга краю і Царства Польскага» (1874; растлумачыў каля 400 беларускіх і больш за 5 тысяч лацінска-польскіх юрыдычных тэрмінаў XIV—XVII стагоддзяў). Па прапанове Акадэміі навук рецэнзію на гэта сачыненне напісаў Мікалай Барсаў[6]. Значэнне навуковай дзейнасціДаследчыкі адзначаюць, што працы Мікіты Іванавіча Гарбачэўскага, у прыватнасці «Кароткія табліцы…» і «Слоўнік старажытнай актавай мовы Паўночна-Заходняга краю і Царства Польскага», унікальныя і да нашых дзён не маюць нават частковай замены. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia