Мінскае маршрутнае таксіМінскае маршрутнае таксі — сукупнасць рэгулярных маршрутаў маршрутнага таксі ў г.Мінску. ГісторыяЯк тып транспарту, маршрутныя таксі ўпершыню ўведзеныя аўтакамбінатам таксаматорнага транспарту ў Мінску ў 1974 годзе з мэтай паляпшэння перавозкі пасажыраў з цэнтра гораду ў жылыя раёны. На маршрутах выкарыстоўваліся мікрааўтобусы РАФ-977ДМ, а з канца 70-х — РАФ-2203. Пасля распаду СССР маршрутныя таксоўкі зніклі з вуліц гораду і з'явіліся зноў толькі ў 1996-м.[1] Рухомы складПаслугі маршрутных таксі надаюць у Мінску як прыватныя кампаніі, так і дзяржаўнае прадпрыемства «Мінсктранс». Апроч мікрааўтобусаў «Газель» таксама выкарыстоўваюцца: Mercedes-Benz Sprinter, Volkswagen Transporter, Peugeout Boxer, Ford Transit і некаторыя іншыя мадэлі розных вытворцаў. Аплата праездуКошт праезду ў маршрутных таксі незафіксаваны: на розных маршрутах выкарыстоўваецца розны кошт, але ўтрымліваецца ў межах 1.50-2 руб.[2] Да таго ж, кошт можа быць зніжаны, калі пасажыр праязджае нязначную частку маршруту. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia