Цэнтральны аўтавакзал (Мінск)
Цэнтральны аўтавакзал — аўтавакзал у Мінску. Размешчаны на Прывакзальнай плошчы ў цэнтральнай частцы горада. ГісторыяАўтавакзал быў пабудаваны на месцы былой воданапорнай вежы і пачаў сваю працу ў 1962 годзе. 15 жніўня 2007 г.[1] вакзал быў зачынены на рэканструкцыю, а ў лістападзе ўжо быў дэмантаваны. На яго месцы быў пабудаваны новы комплекс, які адчыніў свае дзверы ў 2011 годзе. Перспектывы![]() ![]() Новы комплекс складаецца з пяці ўзроўняў: на першым, падземным, месцяцца тэхнічныя памяшканні і камеры захоўвання, на першым паверсе — касы і залы чакання. Вышэй месцяцца офісы і крамы.[2] Каля вакзалу размешчаны таксама пяціўзроўневы паркінг, агульная плошча якога вырасце на 75% — з 2 да 3,5 тыс. м². Аўтавакзалу нададзены статус міжнароднага, дзякуючы чаму ёсць магчымасць адпраўляць рэгулярныя рэйсы ў Кіеў, Маскву, Варшаву, Прагу і іншыя.[3] Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia