Мінскі завод шасцерняў
Мінскі завод шасцерань — прадпрыемства, якое спецыялізуецца на выпуску шасцерань для прамысловых прадпрыемстваў РБ, вытворчасць запасных частак да трактароў «Беларус». Заснаваны ў 1952 годзе ў Мінску. Першую прадукцыю даў у 1956 годзе. ![]() Генеральны дырэктар — Віталь Уладзіміравіч Шэлег. ГісторыяДатай заснавання завода лічыцца 25 красавіка 1952 года. У гэты дзень была выпушчана пастанова Савета Міністраў СССР № 2001 «Аб будаўніцтве Мінскага завода запасных частак». 1 красавіка 1970 года завод быў перайменаваны ў Мінскі завод шасцерань. 1 верасня 1981 года завод быў перайменаваны ў Вытворчае аб’яднанне «Мінсктрактаразапчастка» з філіяламі ў Лепелі і Смалявічах. Згодна з загадам Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь № 5 ад 14 снежня 1994 года ВА «Мінсктрактаразапчастка» было перайменавана ў Мінскі завод шасцерань. Загадам Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь ад 27 красавіка 2004 года Мінскі завод шасцерань быў уведзены ў склад вытворчага аб’яднання «Мінскі трактарны завод». У цяперашні час завод налічвае каля 1800 супрацоўнікаў[4]. Санкцыі27 студзеня 2025 года Канада ўвяла санкцыі супраць завода «ў сувязі з працяглымі грубымі і сістэматычнымі парушэннямі правоў чалавека рэжымам Лукашэнкі ў Беларусі, а таксама яго падтрымкай парушэння Расіяй суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны»[5][6]. Гл. таксамаЗноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia