Місіянерская царква капімізму (ад англ.: copy me — «капіруй мяне»[1]) — супольнасць, якая выступае за вольны файлаабмен, у якой абмен ведамі лічыцца святым. Заснавана ў Швецыі і ў адпаведнасці са шведскім заканадаўствам афіцыйна прызнана[2]рэлігіяй[3][4][5]. Царква капімізму была заснавана ў 2010 годзе 19-гадовым студэнтам філасофіі Упсальскага ўніверсітэта Ісакам Герсанам (Isaac Gerson), які з’яўляецца кіраўніком і духоўным лідарам Царквы капімізму[6]. Нягледзячы на тое, што капімізм з’яўляецца рэлігіяй, Царква капімізму не верыць у багоў і звышнатуральныя сілы[7].
Дагматы царквы
Капімізм заснаваны на цвёрдым перакананні ў неад’емнай каштоўнасці інфармацыі. Капімісты прызнаюць гэтую каштоўнасць за любой інфармацыяй, незалежна ад яе ўтрымання. На падставе гэтага капімісты прызнаюць наступныя догмы:
Капіраванне інфармацыі з’яўляецца маральным.
Распаўсюджванне інфармацыі з’яўляецца маральным.
Капіміксаванне — больш святы від капіравання, чым простае лічбавае капіраванне, так як яно павялічвае і паляпшае існае багацце інфармацыі.
Капіраванне або капіміксаванне інфармацыі, атрыманай ад іншага чалавека, з’яўляецца актам павагі і глыбокай праявай удзячнасці капіміста.
Трэба мець пачуццё павагі да святая святых — інфармацыі.
Прызнання сябе капімістам дастаткова, каб лічыцца часткай супольнасці капімістаў.
Кожнага, хто падзяляе філасофію капімізму, незалежна ад таго, ці зарэгістраваны ён фармальна Царквой Капімізму або не, Царква Капімізму прызнае капімістам.
Капіміст павінен спампаваць (або атрымаць любым іншым спосабам) і раздрукаваць копію афіцыйнага сімвала капімізму — Святой Капіраміды[8].
Святая Капіраміда. Шаблон для складання.
Сімвалы
Святая Капіраміда — піраміда з літарай «К» унутры. Кожны капіміст можа прыдумаць і вырабіць сімвал капімізму самастойна, і гэты сімвал таксама будзе лічыцца сімвалам капімізму, але ў рэлігійных абрадах — прыняцце капімізму, абрады капіравання, прысвячэнне ў оперы (святары Царквы Капімізму) неабходна выкарыстоўваць толькі афіцыйны сімвал капімізму.
Камбінацыя клавіш Ctrl+C (капіраваць) і Ctrl+V (уставіць), а таксама любыя іншыя спосабы капіравання і распаўсюду інфармацыі.
Лозунгі «Капіруйце і распаўсюджвайце!», «Нас шмат» і «Множанне стварае велізарныя колькасці».
Кожная кропка доступу ў інтэрнэт. Кропкі доступу павінны заставацца свабоднымі ад анты-капімістсага назірання і дзеянняў. Кропкі доступу могуць знаходзіцца як унутры, так і звонку грамадскіх будынкаў, жылых памяшканняў, на грамадскай або прыватнай тэрыторыі[8].
Абрад капіравання
Капіраванне з’яўляецца рэлігійным абрадам. На кропцы доступу ў інтэрнэт усталёўваецца Святая Капіраміда, і капіміст прамаўляе: «Я абвяшчаю гэта месца кропкай абмену інфармацыяй. Капіруй і распаўсюджвай!». Пасля гэтага можна пачынаць капіраванне і распаўсюджванне[8].
У красавіку 2012 года ў Бялградзе адбыўся першы шлюб па капімістскаму абраду.
Юрыдычная падаплёка
У большасці краін свабоднае распаўсюджванне інфармацыі абмяжоўваецца законамі аб аўтарскіх правах. Цяпер у выпадку канфлікту чалавека, які прыняў капімізм як рэлігію, і арганізацый, якія займаюцца абаронай аўтарскіх правоў (напрыклад, RIAA), магчымая спасылка на веравызнанне і высунутае ў адказ абвінавачванне ў рэлігійнай неталерантнасці.