Міхал Корбут
Міхаіл Філіп Сігізмунд Антон Корбут — дзяржаўны служачы, памешчык Навагрудскага павета. БіяграфіяПаходзіў са шляхецкага роду Карафа-Корбутаў герба «Корчак». Сын Іосіфа Антона Корбута, чашніка і маршалка навагрудскага, і Саламеі з Гінтараў, дачкі стольніка навагрудскага. Ахрышчаны 2 мая 1795 г. у Нясвіжскім касцёле. Кандыдат філасофіі. Падкаморы навагрудскі. Паручнік 17-га палка кавалерыі войска польскага, «не вядома, ці служыў ён у войсках Герцагства Варшаўскага і ці ўвайшоў пасля асабіста ў склад былых войскаў Царства Польскага». У адстаўцы з 19 ліпеня 1817 г. З 1824 г. валодаў маёнткам Дамашэвічы Навагрудскага павета (у 1832 г. 100 рэвізскіх душ). Прызнаны ў дваранстве пастановамі ад 25.09.1826 г. Гродзенскага дваранскага дэпутацкага сходу з унясеннем у 6-ю частку радаводнай кнігі дваран Гродзенскай губерні, Мінскага дваранскага дэпутацкага сходу ад 30.03.1850 г. з унясеннем у 6-ю частку радаводнай кнігі дваран Мінскай губерні, 12.03.1851 г. з унясеннем у 3-ю частку радаводнай кнігі дваран Мінскай губерні. Зацверджаны ўказам Сената. Сям’я![]() У шлюбе з Соф’яй са Слізняў (22 ліпеня 1805 — 24 студзеня 1878), дачкой харунжага навагрудскага Яна Слізня і сястрой скульптара Рафала. Жонка Соф’я пахаваная на могілках у Друцкаўшчыне (магіла знішчана). Меў двух сыноў, якія, відаць, памерлі ў раннім дзяцінстве, і дачок, якія валодалі спадчыннымі маёнткамі Рудаўка і Ужанка Навагрудскага павета (у 1786 г. больш за 1000 дзесяцін зямлі):
![]()
![]()
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia