Дамашэвічы
Дамашэ́вічы[1] (трансліт.: Damaševičy, руск.: Домашевичи) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сталовіцкага сельсавета. Размешчана за 10 км на паўночны захад ад Баранавіч, чыгуначная станцыя Дамашэвічы на лініі Баранавічы—Ліда. Насельніцтва 109 жыхароў, 57 гаспадарак (2005). ГісторыяПасля пабудовы чыгункі Вільня—Лунінец у 1884 годзе ўзнікла чыгуначная станцыя Дамашэвічы. У 1909 годзе аднайменныя вёска і маёнтак у Сталовіцкай воласці Навагрудскага павета. З 1921 года ў складзе Польшчы, у Сталовіцкай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства. З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне. З канца чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінула 10 аднавяскоўцаў.
Насельніцтва
Славутасці
Страчаная спадчына![]()
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia