Міхал Францішак Карповіч
Міхал Францішак Карповіч (4.10.1744, Камянец — 5.11.1803) — палітычны і царкоўны дзеяч, багаслоў-асветнік, удзельнік паўстання 1794 года. БіяграфіяУ 1757—61 гады вучыўся ў Брэсцкім езуіцкiм калегiуме. У 1761 годзе ўступіў у манаскі ордэн місіянераў. Да 1766 года служыў клірыкам у касцёле Святога Крыжа ў Варшаве. З 1767 выкладаў фiласофiю ў Варшаўскай семiнарыi, з 1771 — тэалогію ў Кракаве, у 1772—74 гады — тэалогію i царкоўную гiсторыю ў Віленскай семiнарыi. У 1774 пакінуў ордэн, а ў 1775 дзякуючы падтрымцы віленскага біскупа Ігнацы Масальскага стаў пробашчам у Гражышках на Сувальшчыне. Набыў шырокую вядомасць сваімі казаннямі, асабліва перад адкрыццём Трыбунала ВКЛ у Гродне (1775—84), на імяніны ўплывовых асоб, з нагоды юбілейнага года. Адзiн з першых на Беларусi ў духу Асветніцтва і з пазіцый фізіякратызму пачаў крытыку прыгону i жорсткага абыходжання паноў з сялянамi, прапаноўваў іх перавод на чынш, увядзенне парафіяльных школ. Яго погляды сустрэлі падтрымку рэфарматараў і караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Неўзабаве Міхал Францішак Карповіч атрымаў пасады архідыякана смаленскага (1776), пробашча прэнскага (1778), каноніка пазнанскага (1783), медаль «Заслужаным» (1778). З 1783 прафесар дагматычнай тэалогii ў Галоўнай школе ВКЛ у Вiльнi. Быў прыхiльнiкам Канстытуцыi 3 мая 1791 года. У час паўстання 1794 года увайшоў у паўстанцкi ўрад — Найвышэйшую літоўскую раду, пасля — у Найвышэйшую нацыянальную раду (намеснік радцы ў аддзеле інструкцыі). Пасля падаўлення паўстання жыў у Варшаве, быў звольнены з прафесарскай пасады. У 1797 прускімі ўладамі прызначаны біскупам віграўскім. У Віграх заснаваў духоўную семінарыю. У Гражышках сабраў багатую бiблiятэку. Выбраная творы
Беларускія пераклады
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia