Найвышэйшая Літоўская РадаНайвышэйшая Літоўская Рада — начасны рэвалюцыйны ўрад, орган найвышэйшай выканаўчай улады Вялікага Княства Літоўскага ў Рэчы Паспалітай падчас Паўстання 1794 года. Дзейнічала з 24 красавіка да 11 чэрвеня 1794 года ў Вільні. ГісторыяНайвышэйшая Літоўская Рада была ўтворана ў Вільні 24 красавіка 1794 года пасля перамогі там паўстання. Асобы, якія ўвайшлі ў склад Рады, асобным Актам Паўстання Літоўскага Народа ўрачыста прысягнулі на абарону сваю і Айчыны. Акт аб пачатку паўстання ў ВКЛ быў зачытаны Ежы Белапятровічам у той самы дзень на гарадскім рынку ў Вільні. Таксама 24 красавіка Рада выдала Маніфест пра далучэнне да паўстання ў Польшчы, заклікаючы зброяй здабываць свабоду і грамадзянскую роўнасць.[1] Рада складалася з чатырох дэпутацыяў:
Упаўнаважаным друкаваным сродкам Рады была газета «Gazeta Narodowa Wileńska». Найвышэйшая Літоўская Рада імкнулася весці незалежную літоўскую нацыянальную палітыку, што прывяло да паступовага расчаравання паўстанцаў. Якуб Ясінскі, які 3 мая быў прызначаны Радай камендантам арміі ВКЛ (то бок стаяў на чале збройных сіл паўстанцаў)[2], меў рэвалюцыйную праграму і намер аднавіць дзяржаўную незалежнасць Вялікага Княства Літоўскага.[3] З-за адсутнасці адзінства ў паўстанцкім кіраўніцтве напалоханы радыкалізмам Ясінскага Касцюшка адхіліў яго ад камандавання. Найвышэйшая Літоўская Рада была абвінавачана ў сепаратызме і распушчаная.[2] Гэта аслабіла паўстанне, якое на той момант ужо згасала, і ў выніку чаго расійскія войскі ў жніўні занялі Вільню.[3] Склад РадыУ склад Рады ўваходзілі наступныя асобы:
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia