Міхась Белямук
Міхась Белямук (псеўд.: Дубок, Чаромха, Беластоцкі; 15 сакавіка 1924, Голя гміны Палоўцы Брэсцкага павета Палескага ваяводства Польша, цяпер Камянецкі раён Брэсцкай вобласці Беларусі — 31 кастрычніка 2014, Кліўленд, ЗША) — беларускі грамадскі дзеяч, гісторык. БіяграфіяПад час нямецкай акупацыі — афіцэр Беластоцкага батальёна самааховы. З лета 1944 года — у эміграцыі. Некаторы час жыў у беларускіх лагерах для перамешчаных асоб у Германіі. Прымаў удзел у Першым з’ездзе беларускіх вернікаў у Рэгенсбургу[2]. У 1949 годзе эміграваў у ЗША. Вучыўся на гістарычным факультэце ўніверсітэта ў Калумбусе (штат Агая). Сам як эмігрант, незаконным спосабам быў спонсарам і адпраўнікам запрашэнняў (ашурансаў) на прыбыццё ў ЗША для 25 асоб у пасляваенную Германію. На 26-м запрашэнні эміграцыйныя службы ЗША выявілі, што Белямук запрашае людзей нелегальна, яму пагражала дэпартацыя. Прысуд змякчылі пасля паручальніцтва за Бельмука славацкіх бенедыктынцаў, якія таксама ўзялі на сябе апеку над усімі запрошанымі асобамі[3][4]. Стаў адным з арганізатараў беларускага жыцця ў Кліўлендзе, стваральнікаў мясцовага аддзела Беларуска-амерыканскага задзіночання. З 1954 года старшыня Згуртавання беларускай моладзі ў Кліўлендзе. З 1991 года — ініцыятар і выдавец гістарычнага часопіса «Полацак». Аўтар шэрагу публікацый, у тым ліку на гістарычныя тэмы. З 1993 года — ганаровы член Інстытута гісторыі Акадэміі навук Беларусі. Выдаў успаміны («Свайго лёсу не мінеш», Вільня, 2006). Публікацыі
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia