Агайскі дзяржаўны ўніверсітэт
Агайскі дзяржаўны ўніверсітэт (англ.: Ohio State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Калумбус у штаце Агая, ЗША. Агульная характарыстыкаВучэльня была заснавана ў 1870 годзе. Яна класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з вельмі высокай даследчай актыўнасцю. У 2023 годзе аб'ём фінансавання ўніверсітэта ў памеры 7,4 мільярда долараў з'яўляецца адным з найбольшых у свеце. Гэта трэцці ўніверсітэт у ЗША па колькасці студэнтаў (пасля Арызонскага і Цэнтральна-Фларыдскага ўніверсітэтаў). Першапачаткова ён быў вядомы як Агайскі сельскагаспадарча-механічны каледж і спецыялізаваўся на розных сельскагаспадарчых і тэхнічных дысцыплінах, але пад кіраўніцтвам губернатара і пазнейшага прэзідэнта ЗША Ратэрфорда Хейса ён ператварыўся ў комплексны класічны ўніверсітэт. Ва ўніверсітэце налічваецца больш за тысячу студэнцкіх арганізацый, клубных і спартыўна-аздараўленчых праграм, студэнцкіх медыйных арганізацый і выданняў, брацтваў і жаночых таварыстваў, тры студэнцкія самакіраванні. Галоўны кампус універсітэта ў Калумбусе стаў пятым па велічыні ўніверсітэцкім кампусам у Злучаных Штатах, дзе вучацца амаль 50 000 студэнтаў бакалаўрыяту і амаль 15 000 магістрантаў. Былыя і цяперашнія выпускнікі і выкладчыкі ўніверсітэта ўключаюць шэсць лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі, дзевяць стыпендыятаў Родса, сем стыпендыятаў Чэрчыля, аднаго лаўрэата Філдса, сем лаўрэатаў Пулітцэраўскай прэміі, 64 стыпендыята Голдуотэра, сем сенатараў ЗША, 15 кангрэсменаў ЗША і 104 алімпійскіх медаліста. Структура
Гл. таксамаКрыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia