Міхась Сенька
Міхась Сенька (2 студзеня 1922, Новы Свержань — 28 сакавіка 2016, Саўт-Рывер, ЗША) — дзеяч беларускай эміграцыі. БіяграфіяПадчас нямецкай акупацыі вучыўся ў медыцынскай школе ў Баранавічах на фармацэўта, некаторы час быў загадчыкам аптэкі ў Стоўбцах. Пасля вайны жыў у беларускім лагеры ў Ватэнштэце (Ніжняя Саксонія), скончыў беларускую гімназію імя Максіма Багдановіча, браў актыўны ўдзел у скаўтынгу. У 1949 годзе выехаў у ЗША, пасяліўся ў Саўт-Рыверы (Нью-Джэрсі). Вельмі шмат зрабіў для запросінаў беларускіх уцекачоў у Саўт-Рывер і далейшай разбудовы ў ім беларускага жыцця. Сенька, Лянгіна Брылеўская, Барыс Кіт, іншыя актывісты афармлялі страхоўкі і запрашэнні беларусам, перацягваючы іх у ЗША. У доме Сенькі па Херман-стрыт, 24 нашы суайчыннікі на некалькі дзён знаходзілі свой часовы прытулак. У Нью-Джэрсі Міхась Сенька працаваў на заводзе «Форд», а ўвесь вольны час займаўся грамадскай працай: быў старшынёй Аб’яднання беларуска-амерыканскай моладзі, сакратаром Беларускага кангрэсавага камітэта Амерыкі, уваходзіў у царкоўную раду парафіі Св. Ефрасінні Полацкай, радным БЦР. Увогуле яго кватэра была «штабам» для многіх беларускіх арганізацый у Нью-Джэрсі[1]. За ўсёй такой працай не было часу на асабістае жыццё. Ажаніўся Міхась Сенька досыць позна — у 73 гады — з Валянцінай Палюховіч. Іх гасцінны дом на Уотз-стрыт заўсёды прымаў гасцей, а самі Сенькі заўсёды трымаліся беларускага жыцця і былі актывістамі беларускага праваслаўнага прыходу. Яго брат Уладзімір Сенька — беларускі ваенна-палітычны дзеяч і публіцыст, калабарацыяніст, дзеяч эміграцыі. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia