Міхась Тычына
Міхась Аляксандравіч Тычына (10 лютага 1943, пас. Ніжне-Сталінск, Алданскі раён, Якуцкая АССР, РСФСР — 7 лістапада 2022, Мінск) — беларускі літаратуразнавец і крытык, пісьменнік. Доктар філалагічных навук, прафесар кафедры беларускай літаратуры ХХ стагоддзя БДУ (з 2003). Брат архітэктара Уладзіміра Тычыны, стрыечны брат беларускага пісьменніка Алеся Адамовіча[2]. БіяграфіяНарадзіўся ў сям’і ссыльнага селяніна. Бацька Аляксандр Мітрафанавіч Тычына, ураджэнец вёскі Завалочыцы (цяпер - Глускі раён Магілёўскай вобласці), у 1930 годзе падчас бальшавіцкіх палітычных рэпрэсій у Беларускай ССР быў сасланы як кулак у Алданскі ўлус Якуцкай АССР. Маці, Кацярына Сцяпанаўна Алашкіна, руская, як кулачка была выслана тады ж. У 1947 годзе разам з бацькамі пераехаў на радзіму, у вёску Завалочыцы Глускага раёна. У 1964 годзе закончыў філалагічны факультэт Брэсцкага педагагічнага інстытута. Кароткі час працаваў настаўнікам на Піншчыне. У 1964—1965 гадах служыў у Савецкай Арміі. У 1970 годзе закончыў аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. Працаваў вядучым навуковым супрацоўнікам Інстытута літаратуры і мовы НАН Беларусі. З 1994 года выкладаў літаратуру ў Беларускім гуманітарным ліцэі. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (з 1976). Член Беларускага ПЭН-Цэнтра (з 1989). ТворчасцьДрукавацца пачаў у 1963 годзе з вершаў (брэсцкая абласная газета «Заря»); як крытык і літаратуразнавец з 1969 (часопіс «Маладосць»). Спецыяліст у галіне літаратуразнаўчай экспертызы. Аўтар шматлікіх асабістых і калектыўных манаграфій, эсэ, нарысаў, аповесцей, апавяданняў. Пераклаў на беларускую мову шэраг прац і твораў Алеся Адамовіча. Адзін з аўтараў падручнікаў і навучальных дапаможнікаў па беларускай літаратуры для базавай і сярэдняй школы. Выбраная бібліяграфія
УзнагародыЗноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia