Ала Канстанцінаўна Кабаковіч
Ала Канстанцінаўна Кабаковіч, Кабаковіч-Тычына (7 сакавіка 1943, в. Гутава, Драгічынскі раён, Брэсцкая вобласць — 11 лютага 1985, Мінск) — беларускі літаратуразнавец, крытык, паэтэса, перакладчык. БіяграфіяНарадзілася ў сялянскай сям’і. Скончыла сярэднюю школу з залатым медалём. У 1959 г. паступіла на аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта БДУ, якое скончыла ў 1964 годзе. Працавала рэдактарам літаратурна-драматычнага вяшчання Беларускага радыё (196—1966). Скончыла аддзяленне перакладу Літаратурнага інстытута імя А. М. Горкага ў Маскве (1966—1971). У час вучобы была слухачкай славістычных курсаў пры Варшаўскім універсітэце, адзін год працавала рэдактарам і рэцэнзентам аддзела паэзіі часопіса «Дружба народов». З 1971 года малодшы, з 1981 — старшы навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. Кандыдат філалагічных навук (1975). Адначасова працавала рэктарам Народнага універсітэта культуры Будтрэста № 1 у Мінску (1973—1977). Жонка пісьменніка М. Тычыны. ТворчасцьДаследавала гісторыю і тэорыю беларускай літаратуры, узаемасувязі таленту мастака з рэчаіснасцю, асаблівасці свабоднага верша. Аўтарка кніг па крытыцы і літаратуразнаўстве «Паэзія Максіма Багдановіча: Дыялектыка рацыянальнага і эмацыянальнага» (1978), «Беларускі свабодны верш» (1984), «Фальклорныя і анталагічныя традыцыі ў беларускай паэзіі» (1989). Суаўтарка манаграфіі «Паэзія абнаўлення свету» (з І. Шпакоўскім, Н. Шукліной, 1981). Дэбютавала ў друку падборкай вершаў у 1970 годзе (часопіс «Нёман»). У пасмяротным зборніку «Пасеянае ўзыдзе» (1991), укладзеным М. А. Тычынам, змешчаны вершы, пераклады, эсэ. Перакладала на рускую мову творы беларускіх паэтаў У. Караткевіча, А. Вярцінскага, А. Сербантовіча, А. Разанава. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia