Міхаіл Іванавіч Наздрын-Платніцкі
Міхаіл Іванавіч Наздрын-Платніцкі (нар. 3 кастрычніка 1932, в. Рухча 2, Столінскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі эканаміст. Доктар эканамічных навук (1986), прафесар (1987). БіяграфіяСкончыў Пінскі ўлікова-крэдытны тэхнікум (1952), Ленінградскі фінасава-эканамічны інстытут (кваліфікацыя «Выкладчык спецыяльных эканамічных дысцыплін», 1956; аспірантура, 1963). Працаваў у Сяміпалацінскім тэхнікуме мясной прамысловасці (1956—1960, выкладчык), Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце (з 1963, дэкан завочнага ўлікова-фінансавага факультэта, загадчык кафедры палітычнай эканоміі эканамічных факультэтаў, прафесар, у 1998—2005 — загадчык кафедры эканомікі і кіравання Вышэйшай школы кіравання і бізнесу, у 1972—1974 і 1988—1997 — прарэктар). Навуковыя інтарэсы: метадалогія эканамічнай тэорыі; сацыяльная палітыка; эфектыўнасць дзейнасці суб’ектаў гаспадарання; макраэканоміка. УзнагародыЗванне «Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР» (1976) і інш. Бібліяграфія
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia