Плотніца (гміна)
Гміна Плотніца (польск.: Gmina Płotnica) — вясковая гміна ў міжваеннай Польшчы, якая ўваходзіла ў склад Столінскага павета Палескага ваяводства. Сядзіба была размешчана ў Плотніцы. ГісторыяПершапачаткова гміна створана ў складзе Пінскага павета. 7 лістапада 1920 года гміна была далучана да створанага Лунінецкага павета, які быў пад уладай Упраўлення прыфрантавых і этапных тэрыторый[1]. 19 лютага 1921 года разам з усім Лунінецкім паветам увайшла ў Палескае ваяводства. З 1 студзеня 1923 года гміна ўвайшла ў склад новастворанага Столінскага павета[2]. 18 красавіка 1928 года да гміны далучана частка тэрыторыі гміны Радчыцк, а частка тэрыторыі самой гміны была далучана да гмін Столін і Хорск[3]. Населенныя пунктыЗгодна з першым перапісам насельніцтва Польшчы, які прайшоў 30 верасня 1921 года, у гміне налічвалася 32 населеныя пункты. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia