Міхаіл Іванавіч Сухамлінаў
Міхаіл Іванавіч Сухамлі́наў[3] (29 лютага (12 сакавіка) 1828 ці 3 (15) сакавіка 1828[4] — 21 ліпеня 1901) — рускі філолаг, гісторык літаратуры. Акадэмік Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук (1872). БіяграфіяНарадзіўся ў Харкаве. З дваран[4]. У 1848 годзе скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Харкаўскага ўніверсітэта. У 1852 годзе ў Харкаўскім універсітэце абараніў магістарскую дысертацыю на тэму «Взгляд на исторический ход русской драмы»[5][6]. У 1852—1860 гадах ад’юнкт-прафесар кафедры рускай славеснасці гісторыка-філалагічнага факультэта Санкт-Пецярбургскага Імператарскага ўніверсітэта. У 1856 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «О древней русской летописи как памятнике литературы»[6][5]. У 1858—1860 гадах знаходзіўся ў камандзіроўцы ў Еўропе[4]. У 1860—1872 гадах прафесар кафедры рускай славеснасці гісторыка-філалагічнага факультэта (экстраардынарны прафесар (1860), ардынарны прафесар (1864), заслужаны прафесар (1882)[6]). Адначасова выкладаў рускую славеснасць у Школе гвардзейскіх прапаршчыкаў і кавалерыйскіх юнкераў, у 1856 годзе даваў урокі рускай мовы ў Другім кадэцкім корпусе[5], рускую мову і славеснасць у Вучылішчы правазнаўства[4]. Член-карэспандэнт Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук па Аддзяленню рускай мовы і славеснасці з 3 снежня 1855 года[7]. Экстраардынарны акадэмік з 6 лістапада 1872 года[7]. Ардынарны акадэмік з 6 лютага 1876 года[7], старшыня Другога аддзялення (1899)[6]. У 1900 годзе заснаваў і ўзначаліў у акадэміі Разрад вытанчанай славеснасці[5]. Навуковая дзейнасцьМ. І. Сухамлінаў належаў да культурна-гістарычнай школы[4]. Займаўся вывучэннем гісторыі рускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў, гісторыі навукі і асветы ў Расіі. Адзін з першых гісторыкаў новай рускай літаратуры XVIII—XIX стагоддзяў[6]. У сваіх працах выкарыстоўваў помнікі славянскай пісьменнасці і літаратуры як матэрыял для параўнальнага аналізу. Сярод апублікаванага:
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia