Міхаіл Ільіч Калдубаў
Міхаіл Ільіч Калдубаў (1898, вёска Айраны, Расійская імперыя, цяпер Вільнюскі раён, Літва — 1967, Арэнбург, СССР) — савецкі ваенны дзеяч, гвардыі генерал-маёр, Герой Савецкага Саюза. У Вялікую Айчынную вайну — камандзір 128-й гвардзейскай стралковай дывізіі. БіяграфіяМіхаіл Ільіч Калдубаў нарадзіўся 8 лістапада 1898 года ў вёсцы Айраны, цяпер Вільнюскага раёна Літвы ў сям’і селяніна. Рускі. Скончыў Віленскае вышэйшае гарадское вучылішча. Працаваў электраманцёрам у Пензе. З 1916 года служыў у царскай арміі унтэр-афіцэрам. У сакавіку 1918 года быў прызваны ў шэрагі РККА. Удзельнічаў у Грамадзянскай вайне камандзірам ўзвода, памочнікам начальніка і начальнікам сувязі палка і дывізіі. У 1922 і 1925 гадах праходзіў падрыхтоўку на курсах удасканалення каманднага складу. У 1922—1931 гадах праходзіў службу ў Беларускай, Паўночна-Каўказскай ваенных акругах на пасадах памочніка начальніка штаба палка, камандзіра-камісара батальёна, начальніка сувязі стралковай дывізіі. У 1935 годзе скончыў Курсы ўдасканалення каманднага складу. З ліпеня па снежань 1939 года знаходзіўся пад следствам у органах НКУС. Быў апраўданы і адноўлены ў РККА, прызначаны старшым выкладчыкам сувязі Грозненскага пяхотнага вучылішча. На франтах Вялікай Айчыннай вайны з лютага 1942 года на Паўднёвым, Паўночна-Каўказскім , Закаўказскім, 4-м Украінскім франтах і ў складзе Асобнай Прыморскай Арміі. Са студзеня па жнівень 1943 года — начальнік штаба 389-й стралковай дывізіі (37-я Армія)[1]. Са жніўня па верасень 1943 года — начальнік штаба 11-га стралковага корпуса[2]. З 25 верасня 1943 года па 11 мая 1945 года — камандзір 83-й Туркестанскай горна-стралковай дывізіі (ператворанай 09.10.1943 г. у 128-ю гвардзейскую стралковую дывізію)[3]. Камандзір 128-й гвардзейскай стралковай дывізіі (60 я армія, 4-ы Украінскі фронт) гвардыі генерал-маёр Калдубаў вызначыўся ў Мараўска-Астраўскай наступальнай аперацыі . Яго дывізія, вядучы актыўныя баявыя дзеянні на оламаўцкім кірунку (з 10.3.1945 па 5.5.1945), адыграла вырашальную ролю ў вызваленні буйных прамысловых цэнтраў Чэхаславакіі. Званне Героя Савецкага Саюза Міхаілу Ільічу Калдубаву прысвоена 29.6.1945 года. Пасля вайны гвардыі генерал-маёр Калдубаў скончыў курсы камандзіраў злучэнняў пры ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзе. У 1956 годзе па стану здароўя звольнены ў адстаўку. Вёў ваенна-патрыятычную працу. Памёр у 1967 годзе. Пахаваны на арэнбургскіх могілках, на магіле ўсталяваны бюст[4]. Узнагароды
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia