Юбілейны медаль «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Юбіле́йны меда́ль «40 гадо́ў Узбро́еных Сіл СССР» заснаваны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 18 снежня 1957 года ў адзначэнне 40-й гадавіны Узброеных Сіл СССР. Аўтар малюнка медалі — мастак В. І. Гаголін. Юбілейным медалём «40 гадоў Узброеных Сіл СССР» узнагароджваюцца маршалы, генералы, адміралы, афіцэры, а таксама старшыны, сяржанты, салдаты і матросы звыштэрміновай службы, якія знаходзяцца да 23 лютага 1958 года ў кадрах Савецкай Арміі, Ваенна-Марскога Флоту, войскаў МУС, войскаў і органаў КДБ пры Савеце Міністраў СССР. Юбілейны медаль «40 гадоў Узброеных Сіл СССР» носіцца на левым боку грудзей і пры наяўнасці іншых медалёў СССР размяшчаецца пасля юбілейнага медаля «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту». Па стану на 1 студзеня 1995 года юбілейным медалем «40 гадоў Узброеных Сіл СССР» узнагароджана прыблізна 820 080 чалавек. Апісанне медаляЮбілейны медаль «40 гадоў Узброеных Сіл СССР» вырабляецца з латуні і мае форму правільнага круга дыяметрам 32 мм. На адным боку медаля, у цэнтры — барэльефны малюнак У. І. Леніна ў профіль, звернуты ў левы бок. У ніжняй частцы медаля — рэльефны надпіс «40» на двух перакрыжаваных лаўра-дубовых галінах. На адваротным боку медаля надпіс — па акружнасці: «В ОЗНАМЕНОВАНИЕ СОРОКОВОЙ ГОДОВЩИНЫ», у цэнтры: «ВООРУЖЕННЫХ СИЛ СССР» і дата «1918—1958», унізе малюнак маленькай пяціканцовай зоркі. Края медаля абрамлены борцікам. Усе надпісы і выявы на медалі выпуклыя. Медаль пры дапамозе вушка і кальца злучаецца з пяцікутнай калодкай, абцягнутай шаўковай шэрай муаравай стужкай шырынёй 24 мм. Пасярэдзіне стужкі дзве чырвоныя палоскі шырынёй 2 мм, па краях стужкі таксама чырвоныя палоскі шырыней па 2 мм. Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia