Міхаіл Аляксандравіч Бычкоўскі
Міхаіл Аляксандравіч Бычкоўскі (нар.30 верасня 1960, в. Стахава, Столінскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі кераміст. БіяграфіяСкончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута (1982). Выкладаў у СШ № 10 г. Барысава (1982), працаваў на віцебскім аб’яднанні «Кераміка» (1984-87), з 1987 мастак-кераміст АП ВФ «Віцебскгандальбуд». Член Беларускага саюза мастакоў (2002). Жыве ў Віцебску. Працуе ў галіне дэкаратыўнай керамікі, металапластыкі, выкарыстоўвае іх пластычныя магчымасці ў інтэр’еры. Сярод работ: дэкаратыўныя пластыка «Мелодыя» (1987), «Трое» (1991), «Прагулка» (1996), керамічныя эцюды «Усмешкі маёй майстэрні» (1997), «Адам і Ева» (1998), «Вечар» (1999), «Наташа» (2000), «Саша» (2000), «Сумная песня» (2001), «Грабеньчыкі» (2001) і інш. Аўтар дэкаратыўных кампазіцый у інтэр’еры крамы «Кветкі» (Віцебск, 1995), пластыкі ў інтэр’еры крамы «Белвест» (Віцебск, 1997), дэкаратыўна-манументальнай кампазіцыі ў кавярні «Маэстра» (Віцебск, 2007), дэкаратыўнай кампазіцыі ў забаўляльным цэнтры «Востраў скарбаў» (Віцебск, 2008), серыі керамічных пано для інтэр’ера кафэ ў г. п. Копысь Аршанскага раёна (2009). Асноўнай асаблівасцю твораў з’яўляецца выкарыстанне комплексных інтэр’ерных рашэнняў, дэкаратыўнай пластыкі, работа з асяроддзем, укараненне змяшаных тэхнік, акцэнтаванне ролі візуальных магчымасцяў матэрыялаў, якія выкарыстоўвае аўтар. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia