Міхаіл Аляксандравіч Уласенка
Міхаіл Аляксандравіч Уласенка (нар. 10 лютага 1937, в. Юшкавічы, Мсціслаўскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі паэт, журналіст. БіяграфіяБацькі ─ Аляксандр Паўлавіч і Ульяна Рыгораўна ─ былі патомнымі сялянамі-хлебаробамі. Таму яго, старэйшага з чатырох сыноў, арыентавалі да зямлі, на сельскую прафесію. Скончыў 7 класаў Маляціцкай СШ у 1954 годзе і паступіў у Мсціслаўскае вучылішча механізацыі. Да арміі працаваў трактарыстам, рабочым мостабудаўнічага раёна. Потым была служба на Балтыйскім флоце. Прышлося паднімаць і цаліну. У 1964—1965 гадах працаваў на будоўлі Брацкай ГЭС. У 1966 годзе прыехаў на родную Беларусь. Пачаў працаваць літсупрацоўнікам у Крычаўскай раённай газеце. Тут атрымаў сярэднюю і вышэйшую адукацыю. З 1975 года — галоўны рэдактар Магілёўскага абласнога тэлерадыёкамітэта. А з 1980 па 1992 гг. — рэдактар Горацкай раённай газеты, затым уласны карэспандэнт «Магілёўскай праўды». Зараз пенсіянер, але працуе ўласным карэспандэнтам у абласной газеце «Зямля і людзі». Член Саюза журналістаў БССР (зараз — Рэспублікі Беларусь) (1965), член Магілёўскага абласнога аддзялення праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі[1] (2007). ТворчасцьМ. Уласенка дэбютаваў у 1964 годзе, пісаў нарысы і вершы. Працаваў у рэспубліканскім, абласным і мясцовым друку. У сярэдзіне 1990-х гадоў пачаў асвойваць «кароткі» жанр ─ пераважна чатырохрадкоўе, напісаў шмат эпіграм і мініпародый, пераклаў у вершаванай форме мноства рускіх і беларускіх прымавак. Яны ўвайшлі ў першую кнігу «Мелочи жизни» (2005). «Гэта сапраўды кніга таленавітага аўтара, у якой сваё бачанне не толькі дня сённяшняга, але, не пабаюся перабольшыць, Сусвету ў цэлым… Тут ёсць з чаго пасмяяцца і задумацца, азірнуцца навакол і кінуць позірк у будучыню» — так ацаніў першую кнігу паэта пісьменнік Анатоль Казлоў. На выбар літаратурнай формы яго падштурхнулі, ў першую чаргу, багатае калізіямі жыцейскае асяроддзе, а таксама ўплыў майстроў парадыйнага жанру — Георгія Юрчанкі, Паўла Саковіча, Аляксандра Іванова і Аляксея П’янова, многіх іншых беларускіх і расійскіх сатырыкаў і гумарыстаў. Вершы, эпіграмы, мініпародыі М.Уласенкі выхапленыя з жыцця, з абуральнай паўсядзённасці нашага быта, уражваюць сваёй мастацкай дасканаласцю, прыцягваюць арыгінальнасцю жыццёвых назіранняў і нагадваюць нам аб тым, што мы самі часта назіраем, аб чым думаем-разважаем і з чаго смяёмся: Акрамя мініяцюр, Міхаіл Уласенка таксама піша сатырычныя вершы, паэмы, апавяданні на беларускай і рускай мовах. Творы друкавалася ў «ЛіМе», у часопісе «Вожык», у альманаху «Гоман», у абласным друку і ў калектыўных зборніках. Бібліяграфія
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia