Міхаіл Антонавіч Старавойтаў
Міхаіл Антонавіч Стараво́йтаў[1] (7 чэрвеня 1923, вёска Якімавічы, Клімавіцкі раён, Магілёўская вобласць — 11 красавіка 1944, Адэская вобласць) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944). БіяграфіяНа франтах Вялікай Айчыннай вайны з 1941 года. Удзельнік баёў на Заходнім, Паўднёва-Заходнім, Стэпавым і 3-м Украінскім франтах. Радавы М. Старавойтаў вызначыўся 25 сакавіка 1944 года на тэрыторыі Адэскай вобласці ў раёне сяла Вынаградны Сад. Пасля фарсіравання ракі Паўднёвы Буг 25—26 сакавіка прымаў удзел у адбіцці контратак праціўніка. Быў паранены і памёр ад ран[1][2]. Пахаваны ў сяле Райкі Вялікаміхайлаўскага раёна Адэскай вобласці[3]. ПамяцьІмем Героя названы школа[3] ў аграгарадку Мілаславічы Клімавіцкага раёна і вуліца[4] ў горадзе Клімавічы. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia