Міхаіл Данілавіч Сіянін
Міхаіл Данілавіч Сія́нін[1] (17 снежня 1901 — 1 кастрычніка 1973) — удзельнік Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, гвардыі палкоўнік. Герой Савецкага Саюза (1943). БіяграфіяМ. Д. Сіянін нарадзіўся ў вёсцы Забалацце (сучасны Аршанскі раён Віцебскай вобласці Беларусі). З 15 гадоў пачаў працаваць на заводзе ў Барані[2]. У 1917 годзе добраахвотнікам уступіў у армію[2]. Удзельнічаў у баях на Аршаншчыне, служыў у Дарагабужы, у 235-м Невельскім палку Омскай імя Італьянскага пралетарыята жалезнай дывізіі[2]. Скончыў курсы Чырвоных камандзіраў. Ваяваў на Туркестанскім фронце, з 1923 па 1931 год удзельнічаў у барацьбе з басмачамі[2]. У Чырвонай Арміі з 1920 года; узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга і імянной шашкай Рэўваенсавета СССР. У 1927 годзе скончыў Вышэйшую кавалерыйскую школу, у 1941 г. — Ваенную акадэмію Генштаба. У Вялікую Айчынную вайну на фронце з лістапада 1941 года: палкоўнік, камандзір 69-й механізаванай брыгады. Удзельнічаў у бітве пад Масквой. У верасні 1943 года брыгада пад яго камандаваннем вызначылася ў бітве за Дняпро каля сяла Вялікі Букрын, на паўднёвы ўсход ад Кіева, 22.09.1943 г. батальён брыгады фарсіраваў Дняпро ў раёне сяла Зарубніцы і захапіў плацдарм. На працягу трох сутак пад ударамі авіяцыі праціўніка М. Д. Сіяніну ўдалося пераправіць на плацдарм асноўныя сілы брыгады і замацавацца на плацдарме. М. Д. Сіянін — удзельнік баёў на Дуклінскім перавале ў Чэхаславакіі. У 1948 годзе М. Д. Сіянін скончыў Вышэйшую ваенную акадэмію імя К. Я. Варашылава. Жыў у Оршы, працаваў дырэктарам Мемарыяльнага музея Канстанціна Сяргеевіча Заслонава. Узнагароды
ПамяцьІмем М. Д. Сіяніна названа вуліца ў Оршы. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia