Юбілейны медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Юбілейны медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР» заснаваны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 26 снежня 1967 года ў адзначэнне 50-й гадавіны Узброеных Сіл СССР. Аўтар малюнка медалю — мастак А. Б. Жук. Юбілейным медалём «50 гадоў Узброеных Сіл СССР» узнагароджваюцца:
Узнагароджанне юбілейным медалём распаўсюджана:
Юбілейны медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР» носіцца на левым боку грудзей і пры наяўнасці іншых медалёў СССР размяшчаецца пасля юбілейнага медалю «40 гадоў Узброеных Сіл СССР». Станам на 1 студзеня 1995 года юбілейным медалём «50 гадоў Узброеных Сіл СССР» узнагароджана прыблізна 9 527 270 чалавек. Апісанне медалюЮбілейны медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР» вырабляецца з латуні, залацістага колеру, мае форму правільнага круга дыяметрам 37 мм. На правым боку медалю знаходзіцца пяціканцовая чырвоная эмалевая зорка. Зорка размяшчаецца на фоне пяці пучкоў прамянёў, якія выходзяць з-пад тупых вуглоў зоркі. У сярэдняй частцы зоркі — круг дыяметрам 19 мм, на матавым фоне якога змешчана профільная пагрудная выява двух салдатаў Савецкай Арміі ў будзёнаўцы і касцы. Па краях круга юбілейныя даты: «1918» і «1968». Вакол зоркі намаляваны вянок: левая галіна вянка — з лаўровага лісця, правая — з дубовага. На адваротным боку медалю ў верхняй частцы — пяціканцовая зорка, у сярэдняй часткі якой на матавым фоне — выява молата і плуга. Ніжэй зорачкі надпіс: «ПЯТЬДЕСЯТ ЛЕТ ВООРУЖЕННЫХ СИЛ СССР» (руск.: ПЯЦЬДЗЯСЯТ ГАДОЎ УЗБРОЕНЫХ СІЛ СССР). Краі медалю акаймаваны борцікам. Усе надпісы і выявы на медалі выпуклыя. Медаль пры дапамозе вушка і кольца злучаецца з пяцівугольнай калодкай, абцягнутай шаўковай муаравай стужкай бірузовага колеру шырынёй 24 мм. Пасярэдзіне стужкі падоўжная белая палоска шырынёй 2 мм, справа і злева ад якой размешчаны чырвоная і белая палоскі. Шырыня чырвонай палоскі 2 мм, белай — 0,5 мм. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia