Міхаіл Міхайлавіч Амельяновіч
Міхаі́л Міха́йлавіч Амельяно́віч (нарадзіўся 2 студзеня 1958, в. Клюкавічы Навагрудскі раён Гродзенскай вобласці, Беларуская ССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь (2010—2018). БіяграфіяУ 1980 годзе скончыў лесагаспадарчы факультэт Беларускага тэхналагічнага інстытута імя С. М. Кірава. 1980—1985 — ляснічы Асінаўскага лясніцтва ў Багушэўскім лясгасе Віцебскай вобласці. 1985—1997 — галоўны ляснічы Багушэўскага лясгасу. 1997—1999 — дырэктар Бешанковіцкага лясгасу Віцебскай вобласці. У 1999 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. З 1999 года — генеральны дырэктар Мінскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб'яднання. 12 сакавіка 2010 года ўказам прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прызначаны міністрам лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. 16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь[1], а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе міністра[2]. 15 лютага 2018 Аляксандр Лукашэнка вызваліў ад займаных пасадаў міністра лясной гаспадаркі Міхаіла Амельяновіча і міністра спорту і турызму Аляксандра Шамко за непрыняцце дзейсных мер па барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі правапарушэннямі ў падведамасных арганізацыях[3]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia