Віталь Аляксандравіч Дрожжа
Віта́ль Алякса́ндравіч Дро́жжа (нар. 1978, Карэлічы Гродзенскай вобласці) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь (2018—2022). БіяграфіяУ 2000 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, у 2011 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Працоўную дзейнасць Віталь Дрожжа пачынаў у Лагойскім лясгасе на пасадзе рабочага. У 2000—2001 гадах служыў у органах унутраных спраў. 2001—2006 — ляснічы Чырвона-Швабскага лясніцтва Лагойскага лясгаса. 2006—2008 — галоўны інспектар аддзела кантрольна-рэвізійнай работы і дзяржаўнага кантролю за лесам Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі. 2008—2013 — дырэктар Бабруйскага лясгаса Магілёўскай вобласці. З 2013 года — генеральны дырэктар дзяржаўнай прыродаахоўнай установы «Нацыянальны парк „Браслаўскія азёры“». 12 красавіка 2018 года ўказам прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прызначаны міністрам лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. 5 мая 2022 Аляксандр Лукашэнка звольніў міністра лясной гаспадаркі Віталя Дрожжу «ў сувязі са здзяйсненнем правіны, несумяшчальнай са знаходжаннем на дзяржаўнай службе»[1]. 25 красавіка паведамлялася пра затрыманне міністра супрацоўнікамі ГУБАЗіК[2]. Судовая калегія па крымінальных справах Мінскага гарадскога суда за атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры асудзіла яго да 7 гадоў 6 месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Разам з тым да яго прымянілі амністыю, вызваліўшы на 1 год ад пазбаўлення свабоды[3]. У верасні 2023 года з’явілася інфармацыя, што Віталь Дрожжа выйшаў на волю. Неўзабаве стала вядома, што ён узначаліў лесапаляўнічую гаспадарку «Выганаўскае» ў Белавежскай пушчы[4]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia