Валянцін Паўлавіч Зорын
Валянці́н Па́ўлавіч Зорын (нар. 2 мая 1948, в. Крывошын Ляхавіцкі раён Брэсцкай вобласці, Беларуская ССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, Міністр лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь (1994—2001), кандыдат сельскагаспадарчых навук, прафесар. БіяграфіяНарадзіўся 2 мая 1948 года ў в. Крывошын Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. З 1963 па 1967 — вучыўся ў Полацкім лясным тэхнікуме. З 1975 па 1981 завочна вучыўся на лесагаспадарчым факультэце Беларускага тэхналагічнага інстытута імя Кірава па спецыяльнасці «Інжынер лясной гаспадаркі». З 1969 па 1971 — памочнік ляснічага ў Лагойскім, а затым у Капыльскім лясгасе Мінскай вобласці. З 1971 па 1974 — начальнік цэха шырспажыву Капыльскага лясгаса. З 1974 па 1981 — ляснічы Колаўскага лясніцтва Капыльскага лясгаса. З 1981 па 1984 — дырэктар Дратунскага ваеннага лясгаса. З 1983 па 1985 — дырэктар Пухавіцкага лясгаса Мінскай вобласці. З 1985 па 1994 — намеснік Міністра лясной гаспадаркі Беларусі. З 17 кастрычніка 1994 года па 1 лістапада 2001 года быў Міністрам лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь[1]. З 2002 года — прафесар кафедры лесаўпарадкавання лесагаспадарчага факультэта БДТУ. Навуковая дзейнасць4 сакавіка 2008 года абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Устойлівае кіраванне лясамі і дынаміка ляснога фонду Беларусі». Асноўныя навуковыя дасягненні:
Сааўтар двух манаграфій. Узнагароды
ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia