Міхаіл Міхайлавіч Рудкоўскі
Міхаіл (Міхась) Міхайлавіч Рудкоўскі (17 красавіка 1936, в. Востраў Ганцавіцкага раёна — 7 ліпеня 1991) — беларускі паэт і перакладчык. БіяграфіяНарадзіўся 17 красавіка 1936 года ў в. Востраў Лунінецкага павета Палескага ваяводства Польскай Рэспублікі ў сялянскай сям’і. Скончыў Пінскае педагагічнае вучылішча (1955), настаўнічаў у Кукаўскай сямігодцы Ганцавіцкага раёна. У 1960—1962 гадах — літсупрацоўнік ганцавіцкай раённай газеты «Сялянская праўда». Скончыў завочна філалагічны факультэт Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна (1961). У 1962—1981 гадах працаваў старшым рэдактарам літаратурна-драматычных і музычных праграм Брэсцкай студыі тэлебачання. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1966 года[1]. Памёр 7 ліпеня 1991 года. Пахаваны на могілках в. Востраў Ганцавіцкага раёна[1]. ТворчасцьУ рэспубліканскім друку выступаў з вершамі з 1959 года. Аўтар зборнікаў вершаў. Таксама вядомы як перакладчык з украінскай, рускай і польскай моў. Зборнікі вершаў
ПамяцьІмя паэта прысвоена Астроўскай сярэдняй школе. Да святкавання 80-гадавіны нараджэння паэта на сайце Ганцавіцкага раённага краязнаўча музея арганізавана віртуальная выстаўка «Міхась Рудкоўскі: „Не вечны чалавек, яго ж памкненні — вечныя!“»[7]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia