Міхаіл Міхайлавіч Тарханаў
Міхаіл Міхайлавіч Тарха́наў[3] (сапраўднае прозвішча Масквін; руск.: Михаил Михайлович Тарханов; 7 (19) верасня 1877 — 18 жніўня 1948) — рускі і савецкі акцёр тэатра і кіно, рэжысёр, педагог, доктар мастацтвазнаўства (1939). Народны артыст СССР (1937). Брат акцёра І. М. Масквіна. БіяграфіяНарадзіўся ў Маскве. У 1895 годзе скончыў Маскоўскае рэальнае вучылішча[4] і паступіў на службу ў Маскоўскі купецкі банк. У 1898 годзе Міхаіл Тарханаў пакінуў службу ў банку і заключыў кантракт з разанскім антрэпрэнёрам Шувалавым і пачаў тэатральную дзейнасць. Быў акцёрам, суфлёрам, бутафорам, рэквізітарам. Выступаў на сцэнах Калугі, Мінска, Елісаветграда, Віцебска, Пермі, Рыбінска, Сімбірска, Омска, Пензы, Арэнбурга, Арла, Палтавы і іншых гарадоў[5]. У 1914—1919 гадах[5] выконваў вядучыя ролі ў антрэпрызе М. М. Сінельнікава ў Кіеве, Казані, Адэсе, Харкаве. У 1919—1922 гадах Міхаіл Тарханаў у складзе гастрольнай «качалаўскай групы» выступаў у Харкаве, Тыфлісе, Батумі і за мяжой (Балгарыя, Сербія, Далмацыя, Аўстрыя, Германія)[6]. З 1922 года М. М. Тарханаў у Маскоўскім мастацкім акадэмічным тэатры (ММТ), з 1925 па 1927 год кіраваў 4-й студыяй. З 1935 года выкладаў акцёрскае майстэрства і сцэнічную мову ў Дзяржаўным інстытуце тэатральнага мастацтва (прафесар з 1939 года), у 1942 годзе быў прызначаны мастацкім кіраўніком і займаў гэтую пасаду да канца жыцця. З выпускнікоў курса М. М. Тарханава быў створаны Брэсцкі абласны рускі драматычны тэатр, які дзейнічаў у 1940—1941 гадах[3][7]. У 1943—1944 гадах М. М. Тарханаў прымаў удзел у стварэнні нацыянальных украінскай, беларускай і чувашскай тэатральных студый[6]. Памёр Міхаіл Міхайлавіч Тарханаў 18 жніўня 1948 года. Пахаваны на Новадзявочых могілках у Маскве. ТворчасцьТворчасць М. М. Тарханава вызначалася багаццем камедыйна-сатырычных фарбаў, выразнасцю акцёрскіх прыёмаў, тонкім пранікненнем у сутнасць вобраза, унутранай і знешняй характарнасцю, дакладнасцю і смеласцю абагульнення. Сярод тэатральных роляў: Градабоеў, Дзікой («Гарачае сэрца», «Навальніца» А. Астроўскага); Сабакевіч («Мёртвыя душы» паводле М. В. Гогаля); Сямёнаў («У людзях» паводле М. Горкага); Фамусаў («Гора ад розуму» А. С. Грыбаедава); Фурначаў («Смерць Пазухіна» М. Я. Салтыкова-Шчадрына); Лука («На дне» М. Горкага); Шамраеў, Фірс («Чайка», «Вішнёвы сад» А. П. Чэхава) і іншыя. Як рэжысёр, прымаў удзел у пастаноўцы шэрагу спектакляў. З 1923 года[6] М. М. Тархана здымаўся ў кіно. Сярод фільмаў: «Раскольнікаў» (1923), «Навальніца» (1933), «Іудушка Галаўлёў» (1933), «Тры таварышы» (1935), «Дуброўскі» (1936), «Пётр I» (1937—1938) і іншыя. ПамяцьТворчасці М. М. Тарханава прысвечаны навукова-папулярны фільм «Мастацтва акцёра» (1948)[8]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia