Міхаіл Паўлавіч Катлавец
Міхаіл Паўлавіч Катлавец (1914—1944) — капітан Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945 год). БіяграфіяМіхаіл Катлавец нарадзіўся 25 кастрычніка 1914 года ў вёсцы Лешня (цяпер — Мазырскі раён Гомельскай вобласці). У 1938 годзе ён скончыў Мінскі педагагічны інстытут. У тым жа годзе Катлавец быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1941 годзе ён скончыў курсы малодшых камандзіраў пры Харкаўскім танкавым вучылішчы. З чэрвеня таго ж года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Да студзня 1944 года гвардыі капітан Міхаіл Катлавец камандаваў танкавым батальёнам 41-й гвардзейскай танкавай брыгады 7-га механізаванага корпуса 2-га Украінскага фронта. Вызначыўся падчас вызвалення Украінскай ССР[1]. 7 студзеня 1944 года батальён Катлаўца удзельничаў у баі за станцыю Лелекаўка на захадзе ад Кіраваграда, знішчыўшы 7 танкаў ворага. 13 красавіка 1944 года батальён пераправіўся праз Днестр у раёне вёскі Ташлык Грыгарыёпальскага раёна Малдаўскай СССР і захапіў плацдарм на яго заходнім беразе. Развіўшы з плацдарма наступленне ён паспяхова прарваў варожую абарону на дзяржаўнай мяжы СССР з Румыніяй. У тых баях Катлавец асабіста знішчыў 4 танкі і 2 САУ ворага. 6 кастрычніка 1944 года ён загінуў у баі. Пахаваны ў Ціраспалі[1]. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і паказаныя пры гэтым мужнасць і гераізм» гвардыі капітан Міхаіл Катлавец пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама быў узнагароджаны ордэнам Леніна, двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Аляксандра Неўскага, Айчыннай вайны 1-й ступені і Чырвонай Зоркі, шэрагам медалёў[1]. У гонар Катлаўца названыя вуліцы ў Ціраспалі, Кішынёве, Мазыры[1] в. Лешня. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia