Міхаіл Сілуянавіч Кахановіч
Міхаіл Сілуянавіч Кахановіч (27 верасня 1882, в. Вялікія Лукі Навагрудскага павета Мінскай губерні (цяпер Баранавіцкі раён Брэсцкай вобл.) — 17 мая 1934, Мінск, НКУС; Крыптанім: M. K-č) — беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, педагог, рэдактар, публіцыст. БіяграфіяНарадзіўся ў сям’і святара. Скончыў Харкаўскі ўніверсітэт (1910), працаваў выкладчыкам у Вільні. Летам 1915 года пераехаў у Магілёў, працаваў выкладчыкам у Магілёўскім рэальным вучылішчы. Член Беларускага нацыянальнага камітэта. Адзін з арганізатараў, пазней старшыня Магілёўскага беларускага камітэта. Рэдактар газеты «Могилевский вестник» (1917). Удзельнік З’езда беларускіх арганізацый і партый у Мінску (ліпень 1917). Летам 1918 года выехаў у Вільню, удзельнічаў у арганізацыі Беларускага з’езда Віленшчыны і Гродзеншчыны, старшыня педагагічнай рады Віленскай беларускай гімназіі. З 1919 кіраўнік школьнага аддзела Цэнтральнай Беларускай рады Віленшчыны і Гродзеншчыны. У 1919—1922 гадах дырэктар Віленскай беларускай гімназіі. Выступаў з публіцыстычнымі артыкуламі ў «Беларускай крыніцы», «Беларускім жыцці», «Беларускіх ведамасцях» і інш. Аўтар успамінаў пра І. Луцкевіча[1]. У 1922 годзе абраны паслом у сейм Польскай Рэспублікі, член Беларускага пасольскага клуба. Трымаўся прынцыпу беспартыйнасці, адстойваў нацыянальныя і сацыяльныя правы беларускага народа. Член Беларускага навуковага таварыства, актывіст беларускіх грамадскіх і культурна-асветных арганізацый у Вільні. З 1925 года ў БССР. Працаваў у рэдакцыях газеце «Савецкая Беларусь» і часопісе «Савецкае будаўніцтва»; у выдавецтвах (у т.л. Беларускім дзяржаўным выдавецтве). Займаўся перакладамі, пераклаў на беларускую мову творы З. Оськіна, В. Владко, П. Кушнера, Я. Захера і інш. Падчас арышту працаваў карэктарам у друкарні імя Сталіна. Арыштаваны 10.8.1933 у Мінску па адрасе: вул. Пpавіянцкая, д. 20 па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра». Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 9.1.1934 як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі БНЦ» да ВМП. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 18.4.1956. Асабовая справа М. Каханівіча № 10182-с (спынена 16.8.1956) з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі. Быў жанаты, меў дзіця. Дачка Зоя (памерла ў 2002 годзе) разам з сынам Віктарам Кахановічам (памёр) жыла ў Магілёве, праўнукі і прапраўнукі М. Кахановіча жывуць у Магілёве. Творы
Памяць
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia