«Беларускі нацыянальны цэнтр»(БНЦ) — сфабрыкаваная ў 1933 годзе ДПУ БССР справа «контррэвалюцыйнай, паўстанцкай і шпіёнска-дыверсійнай арганізацыі», частка сталінскіхрэпрэсій у БССР.
Перадумовы
З 1929 года ў БССР прайшло некалькі хваляў рэпрэсій супраць нацыянальнай інтэлігенцыі. У 1930 г. чэкісты сфальсіфікавалі справу «Саюза вызвалення Беларусі», у рамках якой было арыштавана больш за сотню дзеячаў навукі і культуры[1].
Вясной-летам 1933 г. пачалася новая хваля рэпрэсій супраць беларускай інтэлігенцыі. АДПУ БССР «выкрыла» падпольную контррэвалюцыйную арганізацыю «Беларуская народная грамада». Па справе праходзіла 68 чалавек, пераважна пісьменнікі, а таксама настаўнікі, студэнты[1].
У 1932 годзе былыя кіраўнікі Беларускай сялянска-работніцкай грамады і «Змагання» ў адпаведнасці з польска-савецкім пагадненнем аб абмене палітзняволенымі прыехалі ў СССР[1]. БСРГ была найбуйнейшай палітычнай сілай беларусаў у Польскай Рэспубліцы. За яе галасавалі многія раёны Заходняй Беларусі. Польскія ўлады зрэагавалі досыць хутка, ужо ў сакавіку забараніўшы БСРГ, а больш за 4000 яе кіраўнікоў і актывістаў былі аддадзены пад суд[1].
У 1930-я гады СССР поўнасцю адмовіўся ад ролі абаронцы правоў беларусаў на тэрыторыі Польшчы, перастаў пратэставаць у сувязі з парушэннямі там правоў нацыянальных меншасцей. Летам 1933 г. ад імя Сталіна палякам было прапанавана «ўзаемна адмовіцца ад раздзьмухвання нацыянальных праблем у абедзвюх краінах»[1].
Адпаведна, знікла патрэба ў тых, хто мог ствараць пагрозу польскаму рэжыму, як у «грамадоўцах», так і ў членах КПЗБ, якія знаходзіліся на тэрыторыі БССР. Да таго ж гэтыя беларускія дзеячы, які мелі досвед парламенцкай дзейнасці і валодалі навыкамі падпольнай барацьбы, успрымаліся савецкімі ўладамі як патэнцыйная пагроза ўжо свайму рэжыму[1].
У пачатку 1930-х гадоў у Крамлі былі спланаваныя шырокамаштабных рэпрэсій супраць эліт нацыянальных рэспублік СССР. У Савецкай Украіне ў 1933 г. былі сфабрыкаваныя справы «Украінскай вайсковай арганізацыі», «Польскай арганізацыі вайсковай», а таксама «Блока ўкраінскіх нацыяналістычных партый»[1]. Раней, у 1930—1931 гадах украінскім прадстаўніцтвам АДПУ СССР была сфабрыкавана аналагічная справа пад назвай «Український національний центр»(укр.) (бел.. Маштаб украінскай справы быў меншым, чым у Беларусі: 50 асоб былі прыгавораны да зняволення на тэрмін ад 3-х да 6-ці гадоў. Аднак у 1934—1941 гадах 33 асобы з іх былі зноў арыштаваныя, у тым ліку 21 — прыгавораны да расстрэлу, 12 — атрымалі новыя срокі зняволення і потым загінулі ў ГУЛАГу. Асноўную ролю ў фабрыкацыі справы УНЦ адыграў тагачасны кіраўнік сакрэтна-аператыўнага аддзела ДПУ УССР, будучы наркам НКВД БССР І. Ляплеўскі.
Справа БНЦ
У 1933 годзе чэкісты пачалі распрацоўку агентурнай справы з характэрнай назвай «Закардоннікі». Яна была распачатая супраць заходнебеларускіх нацыянальных дзеячаў, якія знайшлі прытулак ад рэпрэсій з боку Польшчы ў БССР, то-бок вярнуліся з-за кардону. Дзеля выкрыцця іх «варожай» дзейнасці АДПУ сфабрыкавала справу «Беларускага нацыянальнага цэнтра» (БНЦ)[1], якая стала часткай спланаваныя шырокамаштабных рэпрэсій супраць эліт нацыянальных рэспублік СССР[1].
Справа БНЦ фабрыкавался ва ўмовах падрыхтоўкі да XVII з’езда УКП(б), скліканне якога было прызначана на канец студзеня 1934 г. У бравурных рапартах, якія прымаліся напярэдадні з’езда, гучала агрэсіўная рыторыка барацьбы з нацыяналізмам. У снежні 1933 г. пленум ЦК КП (б) Беларусі пастанавіў, што «ў бягучы момант галоўную небяспеку ўяўляе мясцовы нацыяналізм, які змыкаецца з імперыялістычнымі інтэрвентамі»[1].
Аўтарамі гэтай справы былі начальнік сакрэтна-палітычнага аддзела АДПУ БССР Герман Лупекін і начальнік 1-га аддзялення сакрэтна-палітычнага аддзела Якаў Гозін. Агульны нагляд за расследаваннем справы ажыццяўлялі начальнік АДПУ БССР Леанід Закоўскі і яго намеснік Анс Залпетэр[1].
Першыя арышты па справе пачаліся яшчэ ўлетку 1933 г. У жніўні-верасні былі арыштаваны дзеячы, якім пасля прыпішуць кіраўніцтва БНЦ. Адначасова арышты па справе адбываліся на перыферыі[1].
Чэкісты сцвярджалі, што арыштаваныя праніклі ў Савецкую Беларусь па заданні польскай выведкі. Мэтай іх дзейнасці было звяржэнне савецкай улады ў БССР шляхам узброенага паўстання і стварэння Беларускай буржуазна-дэмакратычнай рэспублікі пад пратэктаратам Польшчы[1].
Чэкісты заявілі пра выяўленне ажно 59 паўстанцкіх ячэек, 19 дыверсійных груп, 4 тэрарыстычных груповак, 20 шпіёнскіх рэзідэнтур БНЦ і яго моладзевай арганізацыі ў складзе 47 чалавек. Філіі цэнтра нібыта былі «ліквідаваныя» ў Горках, Беразіне, Гомелі, а таксама Слуцку. Меліся яны нібыта таксама ў Маскве і Ленінградзе[1].
Арыштаваным быў інкрымінаваны ўдзел у «шырока разгалінаванай контррэвалюцыйнай паўстанцкай і шпіёнска-дыверсійнай арганізацыі». Яны быццам бы займаліся падрыхтоўкай паўстання, шпіянажам на карысць Польшчы, арганізацыяй дыверсійна-тэрарыстычных груп і актаў, падрыўной і шкодніцкай працы ў БССР[1].
Справа вялася дзвюма групамі следчых, якія на чэкісцкім жаргоне называліся «літаратарамі» і «забойшчыкамі». «Літаратары» складалі разам з дапытанымі тэксты пратаколаў, а «забойшчыкі» выбівалі подпісы пад імі[1].
Справа аблягчалася тым, што за палітуцекачамі з Польшчы адпачатку вёўся аператыўны нагляд. Праз шматлікіх інфарматараў вяліся іх агентурныя распрацоўкі, праводзілася перлюстрацыя карэспандэнцыі беларускіх дзеячаў, якія працягвалі перапіску са сваякамі і сябрамі ў Заходняй Беларусі[1]. Таксама ў арыштаваных канфіскоўваліся асабістыя рэчы, у тым ліку рукапісы, нататнікі, фотаальбомы, з якіх у справу пераносіліся імёны і адрасы ўяўных саўдзельнікаў[1].
Анкета арыштаванага па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра» Сяргея Барана
Журналіст газеты «Звязда» Сцяпан Жабінскі, фігурант справы БНЦ, быў сведкам наступнай сцэны[1]:
«Аднойчы, падчас праходкі ў двары, чую крык (пазней даведаўся, што крычаў дэпутат Гаўрылік) „Што вы робіце? Вы з глузду з’ехалі! Вы выконваеце заданне польскай дэфензівы! Тыя не змаглі нас знішчыць, дык вы даканчваеце“.
«А прывядуць у камеру, і прыходзіцца слухаць гадзінамі крыкі, стогны аб тых здзеках, якія творацца, што трымаюць невінаватых — гэта стукалі ў дзверы, крычалі некаторыя абмененыя з Польшчай былыя паслы польскага сейма. Асабліва гучна і часта крычаў аб гэтым Дварчанін».
Малодшы брат Ігната Дварчаніна, Іларыён, які займаў пасаду намесніка дырэктара паляўнічага запаведніка, быў вымушаны даць абсурднае паказанне пра тое, што ён прыручыў лася і ездзіў на ім на мяжу з Польшчай па інструкцыі[1].
Прысуд
Акт абвінавачання па агентурнай справе «Беглыя»
Да канца 1933 г. «расследаванне» справы «Беларускага нацыянальнага цэнтра» было завершана. Сфальсіфікаваная з вялікім размахам і шырокай геаграфіяй ахопу справа складалася з 55 тамоў. Усе арыштаваныя, за невялікім выключэннем, «прызналі сваю віну». Усяго па справе БНЦ праходзіла каля 200 падазраваных, з якіх 97 было выстаўлена абвінавачанне. Амаль усе абвінавачаныя ўнеслі значны ўклад у справу беларускага нацыянальнага адраджэння на тэрыторыі Заходняй Беларусі[1].
Акт абвінавачання, падпісаны начальнікам сакрэтна-палітычнага аддзела АДПУ БССР Германам Лупекіным
Абсалютная большасць асуджаных былі беларусамі, пераважная частка — ураджэнцамі Заходняй Беларусі. Сярод абвінавачаных было пяць жанчын, у тым ліку цяжарная Зоя Грыц[1].
"У 1926 г. польскім Генштабам на тэрыторыі Усходняй Польшчы быў створаны контррэвалюцыйны «Польска-Украінска-Беларускі Блок» у складзе трох буйных нацыяналістычных арганізацый («Украінскі Сельроб», «Беларуская сялянска-работніцкая грамада» і «Польская незалежная партыя хлопска») з задачамі актыўнай барацьбы з камуністычным рухам ва Усходняй Польшчы і арганізацыі шырокай паўстанцкай, шпіёнскай і дыверсійна-тэрарыстычнай працы на тэрыторыі Савецкага Саюза.
Паводле задання таго ж 2-га аддзела польскага Генштаба ў мэтах рэалізацыі задач «Блока» па Заходняй Беларусі і БССР у г. Вільня ў 1928 г. быў створаны вядомымі нацыяналістамі Астроўскім і Луцкевічам «Беларускі палітычны цэнтр».
Перакінутыя ў БССР легальна і нелегальна сябры «Палітычнага цэнтра» для практычнага кіраўніцтва контррэвалюцыйнай арганізацыяй стварылі «Беларускі нацыянальны цэнтр»
Па рашэнні судовай калегіі АДПУ ад 9 студзеня 1934 года 26 фігурантаў справы былі прыгавораны да найвышэйшай меры пакарання, 16 — да найвышэйшай меры пакарання з заменай на 10 гадоў папраўчапрацоўных лагераў. У тым ліку расстрэл быў заменены Максіму Бурсевічу, Паўлу Валошыну, Флягонту Валынцу, Язэпу Гаўрыліку, Ігнату Дварчаніну, Пятру Мятле і Сымону Рак-Міхайлоўскаму, якім прыпісвалася кіраўніцтва БНЦ. Але пасля паўторнага асуджэння ўсе яны былі расстраляныя ў 1937—1938 гадах. З астатніх 17-ць былі асуджаны да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў (ППЛ), 5 — да 8 гадоў ППЛ, іншыя — да розных мер пакарання. Тыя фігуранты справы БНЦ, якія засталіся жывымі, былі накіраваныя ў Байкала-Амурскі і Беламора-Балтыйскі лагеры[1].
Ачарненне фігурантаў справы
Брашура «Выкрыццё правакатарскай банды Луцкевіча — Дварчаніна — перамога нацыянальна-вызваленчага руху на Заходняй Беларусі», напісаная для апраўдання справы БНЦ, была выдадзена ў Менску, але з мэтай канспірацыі месцам выдання пазначана была Вільня.
Упершыню аб раскрыцці «контррэвалюцыйнай нацыяналістычна-шпіёнскай арганізацыі», якой кіравалі былыя палітэмігранты з Заходняй Беларусі, імёны якіх не называліся, было паведамлена толькі 8 снежня 1933 года ў партыйнай газеце «Звязда». Там сцвярджалася, што насамрэч гэта былі здраднікі, закінутыя ў БССР з мэтай «правакацыі і шпіянажу»[1].
У тыя часы АДПУ ў сваёй друкарні выдавала тэндэнцыйна падабраныя вытрымкі з «паказанняў» арыштаваных, здабытых гвалтоўным шляхам. У выглядзе спецыяльнай брашуры, як зусім сакрэтны, гэты матэрыял перадаваўся для азнаямлення высокаадказным камуністам. Партыйныя газеты, часопісы, спецыяльныя выкрывальныя «працы» і кіраўнікі партыі спасылаліся на вытрымкі з паказанняў, не называючы крыніцы, з якіх атрыманы паказанні арыштаваных[1].
Задачай прапаганды было паказаць нацыянальны рух у Беларусі як контррэвалюцыйную, шкодніцкую, шпіёнскую працу беларускіх нацыяналістаў, накіраваную на адлучэнне БССР ад Савецкага Саюза і на стварэнне буржуазнай нацыянальна-дэмакратычнай рэспублікі. Прапаганда не толькі імкнулася скампраметаваць і паказаць у самым агідным выглядзе беларускую інтэлігенцыю і нацыянальных лідараў, але і выкарыстаць розныя выпадкі з прыватнага жыцця і грамадскай дзейнасці, незалежна ад таго, калі і пры якіх абставінах яны здарыліся[1].
Рэабілітацыя
Адразу пасля смерці Сталіна ў 1953—1954 гадах пачаўся працэс рэабілітацыі рэпрэсаваных. Але працэс рэабілітацыі фігурантаў справы «Беларускага нацыянальнага цэнтра» быў няпростым. Правёўшы дадатковае расследаванне ў снежні 1955 годзе, КДБ БССР адзначыў, што крымінальная дзейнасць фігурантаў справы даведзена і яны панеслі справядлівае пакаранне. Аднак вайсковы трыбунал БВА пастанавіў, што справа вывучана недастаткова[1].
Так, з аператыўных матэрыялаў, а таксама пададзеных у 1934—1935 гг. скаргаў Ігната Дварчаніна, Язэпа Гаўрыліка і Максіма Бурсевіча вынікала, што следчая справа былі сфабрыкаваная. Напрыклад, 26 мая 1934 г. Ігнат Дварчанін заявіў, што ніякай праграмы «БНЦ» не існавала і ён склаў яе пасля «настойлівай прапановы» следчага[1].
Падчас паўторнага разгляду, які адбываўся ўжо пасля ХХ з’езда КПСС, на якім быў развянчаны культ Сталіна, у жніўні 1956 г., было ўстаноўлена, што справа была сфабрыкаваная. У прыватнасці, адзначалася, што ўласнаручныя паказанні абвінавачаных былі выкладзеныя абстрактна, агульнымі фразамі, мелі аднолькавы змест, не пацверджаныя рэчавымі доказамі[1].
Вайсковы трыбунал Беларускай Вайсковай Акругі 18 красавіка 1956 г. адмяніў рашэнне калегіі АДПУ ад 9 студзеня 1934 г. у адносінах да ўсіх абвінавачаных па матывах відавочнай непаўнаты расследавання і адсутнасці дастатковых доказаў. Справа была вернута на дадатковае расследаванне[1].
Адначасова былі адменены рашэнні пазасудовых органаў за 1937—1939 гг. Камітэт дзяржаўнай бяспекі пры Савеце Міністраў БССР правёў праверку і дадатковае расследаванне, у выніку якога існаванне «БНЦ» не пацвердзілася[1].
У жніўні—верасні 1956 г. рашэннем вайсковага трыбунала БВА справа «БНЦ» у крымінальным парадку была спынена за адсутнасцю саставу злачынства[1].
Спіс арыштаваных і асуджаных па справе
«Мінскі цэнтр»
Дата нараджэння
Месца нараджэння
Месца працы
Дата арышту
Дата асуджэння
Прысуд
Дата расстрэлу
Месца адбывання пакарання
Аляхновіч Рыгор
2 лютага 1901
в. Міжэвічы Слонімскага пав.
студэнт Вышэйшага педінстытута
10 жніўня 1933
9 студзеня 1934
расстрэл
21 мая 1934
Асяненка Ілля
21 чэрвеня 1894
в. Ліпнікі Пастаўскага пав.
інструктар 1-га асобага эксплуатацыйнага вузла сувязі, г. Мінск
27 верасня 1933
9 студзеня 1934
расстрэл
21 мая 1934
Бабровіч Лявон
1904
в. Мацкі Пастаўскага пав.
старшы навуковы супрацоўнік Камісіі па вывучэнні Заходняй Беларусі пры БелАН
21 верасня 1933
9 студзеня 1934
расстрэл
21 мая 1934
Бабровіч Ян
15 чэрвеня 1902
в. Параф’янава Вілейскага пав.
Камісія па вывучэнні Заходняй Беларусі пры БелАН
18 кастрычніка 1933
9 студзеня 1934
10 гадоў папраўчапрацоўных лагераў (ППЛ)
Бобрык Зміцер
снежань 1900
в. Хатуцічы Ашмянскага пав.
навуковы супрацоўнік БелАН
1 лістапада 1933
20 студзеня 1934
3 гады высылкі
Багдановіч Іван
1887
мяст. Слабада Дзісенскага пав.
сакратар вучэбнай часткі Беларускага політэхнічнага інстытута
26 верасня 1933
9 студзеня 1934
3 гады ППЛ
Багданскі Язэп
жнівень 1903
мяст. Радашковічы Вілейскага пав.
старшы навуковы супрацоўнік БелАН
11 верасня 1933
9 студзеня 1934
расстрэл
17 мая 1934
Бандарэнка Васіль
1903
в. Падлужжа Бабруйскага пав.
навуковы супрацоўнік БелАН
1 лістапада 1933
20 студзеня 1934
3 гады высылкі
Бантыш Мікалай
сакавік 1869
г. Варонеж
інструктар Белдзяржспірту, г. Мінск
25 жніўня 1933
9 студзеня 1934
5 гадоў ППЛ
Баран (Баранаў) Сяргей
27 верасня 1892
в. Віцькі Гродзенскага пав.
студэнт 3 курсу Вышэйшага педінстытута
25 верасня 1933
9 студзеня 1934
10 гадоў ППЛ
Бурсевіч Максім
9 жніўня 1890
в. Чамяры Слонімскага пав.
Камісія па вывучэнні Заходняй Беларусі пры БелАН
21 жніўня 1933
9 студзеня 1934
расстрэл, заменены 10 гадамі ППЛ
Беламорска-Балтыйскі лагер АДПУ Карэла-Фінскай АССР
Валошын Павел
10 ліпеня 1891
в. Гаркавічы Сакольскага пав.
Адказны сакратар ЦК Міжнароднага таварыства дапамогі барацьбітам рэвалюцыі (МАДР), памочнік дырэктара Дзяржаўнай бібліятэкі
1 верасня 1933
9 студзеня 1934
расстрэл, заменены 10 гадамі ППЛ
Беламорска-Балтыйскі лагер
Валынец Флягонт
8 студзеня 1879
г. Вілейка
член калегіі Наркамата камунальнай гаспадаркі БССР
31 жніўня 1933
9 студзеня 1934
расстрэл, заменены 10 гадамі ППЛ
Беламорска-Балтыйскі лагер
Васілеўскі Мікола
красавік 1904
г. Санкт-Пецярбург
мастак рэдакцыі газеты «Калгаснік Беларусі»
11 верасня 1933
9 студзеня 1934
8 гадоў ППЛ
Верамей Мікалай
1898
в. Кавальцы Вілейскага пав.
намеснік дырэктара (рэктара) Беларускага політэхнічнага інстытута (БПІ)
16 жніўня 1933
9 студзеня 1934
10 гадоў ППЛ
Вяржбіцкі Аляксандр
1891
г. Варшава
загадчык фінаддзела Дзяржмузея
10 жніўня 1933
9 студзеня 1934
3 гады ППЛ
Галаенка Іван
1906
в. Каменка Аршанскага пав.
студэнт БПІ
1 лістапада 1933
20 студзеня 1934
3 гады высылкі
Гаўрылік Ванда
1900
г. Лодзь
старшы навуковы супрацоўнік БелАН
11 кастрычніка 1933
9 студзеня 1934
3 гады ППЛ (заменена на ссылку)
Гаўрылік Язэп
6 красавіка 1893
в. Калодчына Вілейскага пав.
загадчык сектара Народнага камісарыята асветы БССР
1 верасня 1933
9 студзеня 1934
расстрэл, заменены 10 гадамі ППЛ
Беламорска-Балтыйскі лагер
Гічан Марыя
1904
г. Вільня
аспірантка Мінскага медыцынскага інстытута
26 верасня 1933
9 студзеня 1934
10 гадоў ППЛ
Горбач Іван
1902
Вілейскі пав.
шафёр Дартрансу БССР
9 студзеня 1934
расстрэл, заменены 10 гадамі ППЛ
Беламорска-Балтыйскі лагер
Грыневіч Антон
3 мая 1877
фальв. Іваноўшчына Лепельскага пав.
кампазітар
6 верасня 1933
9 сакавіка 1934
10 гадоў ППЛ
Грыц Зоя
31 снежня 1907
в. Ганчары Лідскага пав.
студэнтка Вышэйшага педінстытута
25 верасня 1933
9 студзеня 1934
10 гадоў ППЛ
Паўночны Чыгуначны лагер
Густыр Ян
1904
мяст. Ружаны Слонімскага пав.
навуковы супрацоўнік БелАН; в. а. упаўнаважанага Народнага Камісарыята замежных спраў СССР пры ўрадзе БССР
29 кастрычніка 1933
9 студзеня 1934
расстрэл
17 мая 1934
Дварчанін Ігнат
8 чэрвеня 1895
в. Погіры Слонімскага пав.
в. а. дырэктара Інстытута мовазнаўства БелАН
16 жніўня 1933
9 студзеня 1934
расстрэл, заменены 10 гадамі ППЛ
Беламорска-Балтыйскі лагер
Дварчанін Іларыён
сакавік 1898
в. Погіры Слонімскага пав.
нам. дырэктара Беларускага дзяржаўнага паляўнічага заказніка
3 верасня 1933
9 студзеня 1934
расстрэл, заменены 10 гадамі ППЛ
Дземідовіч Павел
1911 (паводле іншых звестак 1912)
г. Дзвінск
выкладчык фізікі БПІ
31 кастрычніка 1933
9 студзеня 1934
3 гады ППЛ
Доўнар Іван
11 верасня 1902
в. Гаішча Вілейскага пав.
навуковы супрацоўнік Інстытута эканомікі БелАН
11 верасня 1933
19 мая 1934
10 гадоў ППЛ
Беламорска-Балтыйскі лагер
Доўнар Сяргей
28 сакавіка 1907
в. Гаішча Вілейскага пав.
студэнт БПІ
15 кастрычніка 1933
9 студзеня 1934
расстрэл, заменены 10 гадамі ППЛ
Беламорска-Балтыйскі лагер
Ёда Мікалай
1907
в. Бялюнцы Ашмянскага пав.
выкладчык Мінскага медыцынскага інстытута
26 верасня 1933
9 студзеня 1934
10 гадоў ППЛ
Ухта-Пячорскі лагер, Варкута-Пячорскі лагер
Жабінскі Сцяпан
1894
в. Рудаўка Ваўкавыскага пав.
ЦВК БССР, газета «Звязда»
1 лістапада 1933
9 студзеня 1934
3 гады ППЛ
Журанкова Варвара
4 снежня 1906
г. Вільня
машыністка БелАН
1 верасня 1933
9 студзеня 1934
10 гадоў ППЛ
Сібірскі лагер
Капуцкі Андрэй
1897
г. Маладзечна
загадчык сектара друку ЦК КП(б)Б
29 верасня 1933
9 студзеня 1934
расстрэл
Кахановіч Міхал
27 верасня 1882
в. Вялікія Лукі Навагрудскага пав.
карэктар друкарні імя Сталіна
11 жніўня 1933
9 студзеня 1934
расстрэл
Клінцэвіч (Гарбацэвіч) Пётр
ліпень 1903
мяст. Трабы Ашмянскага пав.
супрацоўнік камісіі па вывучэнні Заходняй Беларусі пры БелАН
31 жніўня 1933
9 студзеня 1934
3 гады ППЛ
Коўшык Міхаіл
1904
в. Тарасавічы Вілейскага пав.
дырэктар Мінскага тэхнікума харчовай прамысловасці
12 верасня 1933
9 студзеня 1934
расстрэл
17 мая 1934
Крыткоўскі Прохар
1904
мяст. Краснае Вілейскага пав.
навуковы супрацоўнік БелАН
11 снежня 1933
20 студзеня 1934
3 гады высылкі
Леванчук Барыс
ліпень 1906
в. Кубельнікі Гродзенскага пав.
загадчык масавага сектара БелАН
1 лістапада 1933
9 студзеня 1934
5 гадоў ППЛ
Байкала-Амурскі лагер
Лістапад Юрка
7 красавіка 1897
в. Варкавічы Слуцкага пав.
рахункавод збожжанарыхтоўчага пункта ў г. Ржэў Цвярской вобл.
28 кастрычніка 1933
9 студзеня 1934
8 гадоў ППЛ
Байкала-Амурскі лагер
Ліхач Фёдар
1900
в. Вострава Слонімскага пав.
выкладчык рабфака БДУ
11 жніўня 1933
9 студзеня 1934
10 гадоў ППЛ
Лянцэвіч Цімох
1902
в. Краснае Лідскага пав.
настаўнік школы, г. Мінск
8 верасня 1933
9 студзеня 1934
расстрэл
17 мая 1934
Матусевіч Іван
1910
в. Турэц Навагрудскага пав.
студэнт БПІ
21 кастрычніка 1933
20 студзеня 1934
3 гады высылкі
Нікалаеў-Астравецкі Аляксандр
1905
в. Валілы Беластоцкага пав.
загадчык сектара міжнароднай інфармацыі газеты «Звязда»
12 кастрычніка 1933
9 студзеня 1934
расстрэл
17 мая 1934
Пальчэўскі Уладзімір
25 ліпеня 1906
в. Бабры Лідскага пав.
супрацоўнік Мінскага прадстаўніцтва КПЗБ
12 кастрычніка 1933
9 студзеня 1934
расстрэл
17 мая 1934
Марцінчык Іван
1903
в. Кубельнікі Гродзенскага пав.
выкладчык Мінскага аўтадарожнага тэхнікума
31 жніўня 1933
9 студзеня 1934
расстрэл
17 мая 1934
Мацюкевіч Язэп
26 верасня 1890
в. Гернікі Слонімскага пав.
намеснік дырэктара Інстытута мовазнаўства БелАН
31 кастрычніка 1933
9 студзеня 1934
5 гадоў ППЛ
Мурашка Мікалай
1906
г. Гродна
старшы інжынер па абследаванні хвойных лясоў канторы Дрэўбрыкет, г. Мінск
9 студзеня 1934
расстрэл, заменены 10 гадамі ППЛ
Беламорска-Балтыйскі лагер
Муха Юрый
1905
мяст. Мір Стаўбцоўскага пав.
дырэктар Сочынскага райлясгаса, г. Сочы Краснадарскага края
3 верасня 1933
9 студзеня
1934
10 гадоў ППЛ
Мятла Аляксандр
20 сакавіка 1905
в. Казяны (?) Дзісенскага пав.
выкладчык Політэхнічнага рабфака ў Мінску
26 верасня 1933
9 студзеня 1934
расстрэл
17 мая 1934
Мятла Пятро
1890
в. Кухцінцы Дзісенскага пав.
старшыня камісіі па вывучэнні Заходняй Беларусі пры БелАН
1 верасня 1933
9 студзеня 1934
расстрэл, заменены 10 гадамі ППЛ
Беламорска-Балтыйскі лагер
Рак-Міхайлоўскі Сымон
14 красавіка 1885
в. Максімаўка Вілейскага пав.
дырэктар Беларускага дзяржаўнага музея
16 жніўня 1933
9 студзеня 1934
5 гадоў ППЛ
расстрэл, заменены 10 гадамі ППЛ
Беламорска-Балтыйскі лагер
Раманоўскі Іван
1903
в. Рагачы (?) Полацкага пав.
настаўнік школы № 5 г. Мінска
31 жніўня 1933
9 студзеня 1934
3 гады ППЛ
Беламорска-Балтыйскі лагер
Родзевіч Леапольд
12 чэрвеня 1895
фальв. Кур’янаўшчына Вілейскага пав.
Камісія па вывучэнні Заходняй Беларусі пры БелАН
18 ліпеня 1933
9 студзеня 1934
высылка ў Саратаў
Раманоўскі Іван
1903
в. Рагачы (?) Полацкага пав.
настаўнік школы № 5 г. Мінска
31 жніўня 1933
9 студзеня 1934
3 гады ППЛ
Беламорска-Балтыйскі лагер
Рубін Міхаіл
снежань 1906
г. Вільня
студэнт БПІ
25 верасня 1933
9 студзеня 1934
расстрэл, заменены 10 гадамі ППЛ
Беламорска-Балтыйскі лагер
Рынейскі Анатоль
21 лютага 1902
г. Бабруйск
навуковы супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага музея
18 кастрычніка 1933
20 студзеня 1934
3 гады ППЛ
Савёнак Лявон
26 чэрвеня 1897
в. Вялец Дзісенскага пав.
стыль-рэдактар Навукова-тэхнічнага выдавецтва
1 верасня 1933
9 студзеня 1934
5 гадоў ППЛ
Паўночны Чыгуначны лагер
Салагуб Алесь
18 кастрычніка 1906
в. Зарудзічы Вілейскага пав.
аспірант Інстытута літаратуры і мастацтва БелАН
10 жніўня 1933
9 студзеня 1934
расстрэл
17 мая 1934
Салагуб Вольга
1913
в. Зарудзічы Вілейскага пав.
2 верасня 1933
9 студзеня 1934
5 гадоў ППЛ
Варкута-Пячорскі лагер
Саланевіч Язэп
1908
в. Навасёлкі Гродзенскага пав.
намеснік загадчыка замежнага сектара газеты «Звязда»
11 верасня 1933
9 студзеня 1934
расстрэл
Салей Анатоль
1902
в. Кунцаўшчына Гродзенскага пав.
навуковы супрацоўнік БелАН
22 снежня 1933
20 студзеня 1934
3 гады ППЛ
Сільвановіч Юрый
17 студзеня 1888
в. Ляпёнка Ашмянскага пав.
выкладчык Мінскага фінансава-эканамічнага тэхнікума
10 жніўня 1933
9 студзеня 1934
3 гады ППЛ
Сурага Усевалад
ліпень 1907
г. Вільня
навуковы супрацоўнік Беларускага аддзялення Інстытута рыбнай гаспадаркі
12 верасня 1933
9 студзеня 1934
расстрэл
17 мая 1934
Тарасюк Юрый
верасень 1913
в. Лявонавічы Слонімскага пав.
навукова-тэхнічны супрацоўнік БелАН
29 жніўня 1933
9 студзеня 1934
10 гадоў ППЛ
Урбановіч Яўгенія
1905
г. Вільня
бухгалтар мінскага аддзялення Саюзбавоўназбыту
20 жніўня 1933
9 студзеня 1934
10 гадоў ППЛ
Паўночны Чыгуначны лагер
Шаблоўская Кацярына
1892
мяст. Шаркоўшчына Дзісенскага пав.
загадчыца дзіцячых ясляў у Мінску
1 верасня 1933
9 студзеня 1934
5 гадоў ППЛ
Шалешка Уладзімір
29 ліпеня 1900
мяст. Крынкі Гродзенскага пав.
бухгалтар Прамкамбіната Заслаўскага РВК
6 верасня 1933
9 студзеня 1934
расстрэл
21 мая 193
Шустар Юлій
1907
г. Вільня
выкладчык БПІ
17 кастрычніка 1933
9 студзеня 1934
расстрэл, заменены 10 гадамі ППЛ
Беламорска-Балтыйскі лагер
Шут Іван
1903
в. Жукаўка Мінскага пав.
загадчык курсаў у Інстытуце аховы мацярынства і дзяцінства пры БДУ
31 жніўня 1933
9 студзеня 1934
расстрэл, заменены 10 гадамі ППЛ
Беламорска-Балтыйскі лагер
«Бярэзінская філія»
Дата нараджэння
Месца нараджэння
Месца працы
Дата арышту
Дата асуджэння
Прысуд
Дата расстрэлу
Месца адбывання пакарання
Анцыповіч Андрэй
1877
в. Бранавічы Слуцкага пав. Мінскай губ.
настаўнік школы, г. Бярэзіна (Беразіно).
12 верасня 1933
14 лістапада 1933
3 гады ППЛ умоўна
Буцько Цімох
1887
в. Ёдзічы Гарадзенскага пав. Гарадзенскай губ.
настаўнік школы, г. Бярэзіна.
12 верасня 1933
14 лістапада 1933
8 гадоў ППЛ
Герцэвіч Барыс
май 1902
г. Адэса
настаўнік 7-гадовай школы, г. Бярэзіна
11 жніўня 1933
9 студзеня 1934
8 гадоў ППЛ
Беламорска-Балтыйскі лагер
Доўнар Язэп
1896
в. Нагорнае Слуцкага пав. Мінскай губ.
настаўнік школы, г. Бярэзіна
12 верасня 1933
14 лістапада 1933
8 гадоў ППЛ
Цярэшка Канстанцін
1892
в. Максімавічы Ігуменскага пав. Мінскай губ.
эканаміст-планавік Заходняга ўпраўлення ВПУ
26 верасня 1933
14 лістапада 1933
8 гадоў ППЛ
Дрозд Іван
1907
мяст. Глыбокае Дзісенскага пав. Віленскай губ.
эканаміст-планавік Бярэзінскага райспажыўсаюза
17 кастрычніка 1933
9 студзеня 1934
расстрэл
17 мая 1934
Кернажыцкі Мікалай
1906
Вялікая Альшанка Бабруйскага пав. Мінскай губ.
настаўнік у школе в. Сяліба Бярэзінскага р-на.
9 жніўня 1933
14 лістапада 1933
5 гадоў ППЛ
Мацейчык Аляксей
12 лютага 1902
в. Рудаўляны Гродзенскага пав. Гродзенскай губ.
выкладчык школы рабочай моладзі ў г. Чэрвень.
26 верасня 1933
9 студзеня 1934
8 гадоў ППЛ
Пушкарчук Аляксандр
1893
в. Закрэўшчына Ігуменскага пав. Мінскай губ.
настаўнік школы ў Бярэзіне
10 жніўня 1933
14 лістапада 1933
5 гадоў ППЛ
Ракіта Барыс
1894
в. Новае Сяло Ігуменскага пав. Мінскай губ.
настаўнік Навасельскай школы Бярэзінскага р-на, в. Пуцькава.
30 ліпеня 1933
14 лістапада 1933
10 гадоў ППЛ
«Група паўстанцаў пры Бярэзінскай філіі»
Дата нараджэння
Месца нараджэння
Месца працы
Дата арышту
Дата асуджэння
Прысуд
Дата расстрэлу
Месца адбывання пакарання
Белабароды Сафрон
1873
в. Пуцькава Ігуменскага пав. Мінскай губ.
аднаасобная гаспадарка ў в. Пуцькава
30 ліпеня 1933
14 лістапада 1933
5 гадоў ППЛ, замененыя на 5 гадоў высылкі
Вусік Дзям’ян
1886
в. Пуцькава Ігуменскага пав. Мінскай губ.
аднаасобная гаспадарка ў в. Рубяжы Бярэзінскага р-на
30 ліпеня 1933
14 лістапада 1933
8 гадоў ППЛ
Вусік Яфім
1896
в. Пуцькава Ігуменскага пав. Мінскай губ.
аднаасобная гаспадарка ў в. Рубяжы Бярэзінскага р-на
30 ліпеня 1933
14 лістапада 1933
5 гадоў ППЛ, замененыя на 5 гадоў высылкі
Дрозд Аляксандр
1896
в. Краснае Ігуменскага пав. Мінскай губ.
аднаасобная гаспадарка ў в. Краснае Бярэзінскага р-на
26 ліпеня 1933
14 лістапада 1933
10 гадоў ППЛ
Дрозд Макар
1896
в. Пуцькава Ігуменскага пав. Мінскай губ.
аднаасобная гаспадарка ў в. Краснае Бярэзінскага р-на
24 ліпеня 1933
14 лістапада 1933
5 гадоў ППЛ
Жабурдзёнак Мікалай
1907
в. Пуцькава Ігуменскага пав. Мінскай губ.
аднаасобная гаспадарка ў в. Маёўка Бярэзінскага р-на
24 ліпеня 1933
14 лістапада 1933
3 гады ППЛ
Іўчык Ілля
1895
в. Пуцькава Ігуменскага пав. Мінскай губ.
аднаасобная гаспадарка ў в. Колас Бярэзінскага р-на
31 ліпеня 1933
14 лістапада 1933
5 гадоў ППЛ
Іўчык Платон
1886
в. Пуцькава Ігуменскага пав. Мінскай губ.
аднаасобная гаспадарка ў в. Колас Бярэзінскага р-на
30 ліпеня 1933
14 лістапада 1933
5 гадоў ППЛ
Іўчык Рыгор
1898
в. Пуцькава Ігуменскага пав. Мінскай губ.
аднаасобная гаспадарка ў в. Пуцькава
26 ліпеня 1933
14 лістапада 1933
10 гадоў ППЛ
Клімовіч Міхаіл
1872
в. Пуцькава Ігуменскага пав. Мінскай губ.
аднаасобная гаспадарка ў в. Пуцькава
31 ліпеня 1933
14 лістапада 1933
3 гады ППЛ умоўна
Красько Сцяпан
1905
в. Максімавічы Ігуменскага пав. Мінскай губ.
аднаасобная гаспадарка ў в. Адвага Бярэзінскага р-на
30 ліпеня 1933
14 лістапада 1933
5 гадоў ППЛ
Свірыд Іван, сын Мікалая
1890
в. Пуцькава Ігуменскага пав. Мінскай губ.
аднаасобная гаспадарка ў в. Пуцькава
31 ліпеня 1933
14 лістапада 1933
3 гады ППЛ
Свірыд Іван, сын Тараса
1907
в. Пуцькава Ігуменскага пав. Мінскай губ.
аднаасобная гаспадарка ў в. Пуцькава
30 ліпеня 1933
14 лістапада 1933
5 гадоў ППЛ
Свірыд Тарас
1873
в. Пуцькава Ігуменскага пав. Мінскай губ.
аднаасобная гаспадарка ў в. Пуцькава
31 ліпеня 1933
14 лістапада 1933
5 гадоў ППЛ, замененыя на 5 гадоў высылкі
Хількевіч Аляксандр
1906
в. Пуцькава Ігуменскага пав. Мінскай губ.
аднаасобная гаспадарка ў в. Маёўка Бярэзінскага р-на
26 ліпеня 1933
14 лістапада 1933
10 гадоў ППЛ
Хількевіч Мікалай
1908
в. Пуцькава Ігуменскага пав. Мінскай губ.
аднаасобная гаспадарка ў в. Пуцькава
26 ліпеня 1933
14 лістапада 1933
3 гады ППЛ
Шульжык Уладзімір
1884
в. Сухадол Брэсцкага пав. Гродзенскай губ.
памочнік лесніка, г. Бярэзіна
17 кастрычніка 1933
14 лістапада 1933
5 гадоў ППЛ
Чэрапаў Міхаіл
1902
в. Чаравач Ігуменскага пав. Мінскай губ.
аднаасобная гаспадарка ў в. Адвага Бярэзінскага р-на
30 ліпеня 1933
14 лістапада 1933
5 гадоў ППЛ
«Віцебская філія»
Дата нараджэння
Месца нараджэння
Месца працы
Дата арышту
Дата асуджэння
Прысуд
Дата расстрэлу
Месца адбывання пакарання
Акулік Алесь
дырэктар Аршанскага педтэхнікума
26 снежня 1933
Ёлаб Іван
1905
г. Адэса
выкладчык рабочага факультэта Віцебскага электратэхнічнага інстытута
13 верасня 1933
9 студзеня 1934
8 гадоў ППЛ
Кіган (Кічан) Міканор
1901
в. Міжэвічы Слонімскага пав. Гродзенскай губ.
загадчык Бягомльскага раённага аддзела народнай адукацыі Віцебскай вобл.
16 верасня 1933
9 студзеня 1934
расстрэл, заменены 10 гадамі ППЛ
Беламорска-Балтыйскі лагер
Трубач Іван
23 лістапада 1880
Віцебск
выкладчык Віцебскага педагагічнага інстытута
14 верасня 1933
20 студзеня 1934
3 гады ППЛ
«Гомельская філія»
Дата нараджэння
Месца нараджэння
Месца працы
Дата арышту
Дата асуджэння
Прысуд
Дата расстрэлу
Месца адбывання пакарання
Адарыч Яўген
1905
в. Дунайчыцы Слуцкага пав. Мінскай губ.
лекар райбальніцы г. Брагін
8 верасня 1933
9 студзеня 1934
10 гадоў ППЛ
Варкута. Пячорскі, затым Інцінскі лагеры
Макоўскі Яўген
1907
г. Вільня
інжынер-таксатар Тураўскага леспрамгаса
4 кастрычніка 1933
9 студзеня 1934
расстрэл
17 мая 1934
«Філія ў Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках»
Дата нараджэння
Месца нараджэння
Месца працы
Дата арышту
Дата асуджэння
Прысуд
Дата расстрэлу
Месца адбывання пакарання
Антонаў Іван
1902
г. Мінск
дацэнт Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі (БСА) у Горках