Міхаіл Флягонтавіч Уладзімірскі-Буданаў
Міхаі́л Фляго́нтавіч Уладзі́мірскі-Буда́наў (руск.: Михаил Флегонтович Владимирский-Буданов; 15 (27) мая 1838 — 24 сакавіка (6 красавіка) 1916)[2] або (11 (23) мая 1838 — 25 сакавіка (7 красавіка) 1916)[3] — расійскі гісторык, доктар рускай гісторыі, ардынарны прафесар гісторыі рускага права ў Кіеўскім універсітэце Св. Уладзіміра. Прадстаўнік расійскай школы дзяржавазнаўства. БіяграфіяСын сельскага святара. Вучыўся ў Венеўскім духоўным вучылішчы, у Тульскай духоўнай семінарыі (вып. 1857) і тры гады ў Кіеўскай духоўнай акадэміі. З апошняга курса Акадэміі ў 1860 годзе сышоў і паступіў у Кіеўскі ўніверсітэт Св. Уладзіміра — на гісторыка-філалагічны факультэт, дзе скончыў курс у 1864 годзе са ступенню кандыдата. Быў пакінуты стыпендыятам для падрыхтоўкі да прафесарскага звання і, адначасова, у гэтым жа годзе паступіў на педагагічныя курсы, адкрытыя пры кіеўскіх гімназіях. У 1865 годзе здаў магістарскі экзамен. Нацыянальны рух, які адбываўся ў Паўднёва-Заходнім краі, і агульнаславянскія ідэі, якія займалі паўднёварускую інтэлігенцыю, звярнулі ўвагу Уладзімірскага-Буданава на польскае права параўнальна з агульнаславянскім. На падставе нявыдадзеных актаў Кіеўскага Цэнтральнага архіва ён напісаў і абараніў у 1869 годзе дысертацыю «Нямецкае права ў Польшчы і Літве» (1868), за якую, акрамя ступені магістра, атрымаў Увараўскую прэмію. На працягу года знаходзіўся за мяжой, дзе праслухаў амаль поўны курс лекцый вядомых прававедаў Вангерава і Блюнчлі; пры вяртанні ў Расію ў Кёнігсберскай універсітэцкай бібліятэцы пазнаёміўся з шэрагам выданняў нямецка-польскага гарадскога права. З 1870 года пачаў чытаць у Яраслаўскім юрыдычным ліцэі на пасадзе экстраардынарнага прафесара агульны курс па гісторыі рускага права, у які ўключыў заходнерускае права. У гэты час ён распачаў выданне сваёй «Хрэстаматыі па гісторыі рускага права», кіруючыся думкай зрабіць даступнымі для студэнтаў неабходныя крыніцы (вып. 1—3, Яраслаўль, 1872—1875). Тэмай яго доктарскай дысертацыі паслужыла стаўленне дзяржавы да народнай адукацыі ў Расіі з часоў Пятра I (Яраслаўль, 1874, ч. 1). Пасля абароны дысертацыі «Дзяржава і народная адукацыя ў Расіі з XVII ст.» у Харкаўскім універсітэце ў маі 1874 года быў зацверджаны ў ступені доктара рускай гісторыі. У маі 1875 года прызначаны ардынарным прафесарам Кіеўскага ўніверсітэта па кафедры гісторыі рускага права, дзе чытаў лекцыі да 1915 года. З 1882 года быў галоўным рэдактарам у Кіеўскай часовай камісіі для разбору старажытных актаў, а ў 1887—1893 гадах — старшынёй Гістарычнага Таварыства Нестара-летапісца, сапраўдным членам якога быў з 1875 года. М. Ф. Уладзімірскі-Буданаў змясціў шэраг крытычных артыкулаў у «Кіеўскіх універсітэцкіх вестках» і ў «Зборніку дзяржаўных ведаў», а з 1887 года кіраваў выданнем «Актаў аб засяленні Паўднёва-Заходняй Расіі» («Архіў Паўднёва-Заходняй Расіі», ч. VII). Да першага тома гэтага выдання, складзенага прафесарам Антонавічам, Уладзімірскі-Буданаў напісаў прадмову, а другі том быў складзены ім цалкам. ПрацыНайгалоўнейшыя працы М. Ф. Уладзімірскага-Буданава, акрамя згаданых:
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia