Міхаіл Фролавіч Грыгаровіч
Міхаіл Фролавіч Грыгаровіч (19 лістапада 1897, вёска Кавалічы, Гродзенскі павет, Гродзенская губерня, цяпер вёска Кавалічы, Гродзенскі раён, Гродзенская вобласць — 24 лістапада 1946, Масква) — савецкі ваенны дзеяч, генерал-маёр (4 чэрвеня 1940). Герой Савецкага Саюза (28 красавіка 1945)[1]. Пачатковая біяграфіяМіхаіл Фролавіч Грыгаровіч нарадзіўся 19 лістапада 1897 года ў вёсцы Малыя Кавалічы Гродзенскага павета Гродзенскай губерні, цяпер Гродзенскі раён, Гродзенская вобласць, ў сям’і рабочага. Скончыў няпоўную сярэднюю школу. Ваенная службаПершая сусветная і грамадзянская вайныУ маі 1916 года быў прызваны ў рады Рускай імператарскай арміі. Па заканчэнні вучэбнай каманды быў прызначаны на пасаду камандзіра аддзялення. У кастрычніку 1917 года чыне малодшага унтэр-афіцэра быў дэмабілізаваны з радоў арміі. Тады ж уступіў у шэрагі Чырвонай гвардыі і прызначаны на пасаду малодшага камандзіра ў чырвонагвардзейскім атрадзе. Знаходзячыся на гэтай пасадзе, прымаў удзел у падаўленні антысавецкага паўстання Данскога казацтва на чале з атаманам генералам А. М. Каледзіным у раёне Качэвані і Батайска. У сакавіку 1918 года быў прызваны ў рады РСЧА і прызначаны на пасаду камандзіра ўзвода 18-га зводнага шпіталя і 43-га ваенна-санітарнага транспарту Паўднёва-Заходняга фронту , у снежні 1919 года — на пасаду ваенкама санітарнай часткі 29-й брыгады 10-й стралковай дывізіі, а ў снежні 1920 года — на пасаду ваенкама 2-й брыгады гэтай жа дывізіі. У 1920 годзе Грыгаровіч уступіў у шэрагі РКП(б). З сакавіка па жнівень 1920 года ў ходзе савецка-польскай вайны прымаў удзел у баявых дзеяннях на брэст-літоўскім і варшаўскім напрамках, у лістападзе 1920 года — у баявых дзеяннях супраць войскаў пад камандаваннем генерала С. Н. Булак-Балаховіча ў Беларусі, а вясной і летам 1921 года — у падаўленні паўстання пад кіраўніцтвам А. С. Антонава ў Тамбоўскай губерні. У сакавіку 1922 года дывізія была перадыслацыравана ў Туркестан, дзе вяла баявыя дзеянні па падаўленні басмачаства ва Усходняй Бухары[1]. Міжваенны часУ лютым 1923 года Міхаіл Фролавіч Грыгаровіч быў прызначаны на пасаду ваенкама 2-га Сібірскага стралковага палка (1-я стралковая дывізія), у верасні — на пасаду ваенкама 96-га Петраградскага стралковага палка (32-я стралковая дывізія), у кастрычніку 1926 года — на пасаду ваенкама 93-га стралковага палка, а затым — на пасаду камандзіра батальёна 92-га стралковага палка 31-й стралковай дывізіі. У 1928 годзе скончыў курсы ўдасканалення камсаставу «Выстрал». У сакавіку 1930 года быў прызначаны на пасаду камандзіра 101-га стралковага палка (34-я стралковая дывізія), дыслакаванага ў Сызрані. У лютым 1932 года быў прызначаны на пасаду камандзіра 21-га стралковага палка 73-й стралковай дывізіі, у снежні — на пасаду памочніка камандзіра гэтай дывізіі, у жніўні 1937 года — на пасаду начальніка Омскага ваеннага вучылішча, а ў жніўні 1939 года — на пасаду камандзіра 58-га стралковага корпуса. Вялікая Айчынная вайнаУ жніўні 1941 года 58-й стралковы корпус быў уведзены на тэрыторыю Ірана, дзе прыкрываў савецка-іранскую мяжу. У чэрвені 1943 года генерал-маёр Міхаіл Фролавіч Грыгаровіч быў накіраваны на вучобу на паскораны курс пры Вышэйшай ваеннай акадэміі імя К. Я. Варашылава, па заканчэнні якога з снежня 1943 года знаходзіўся ў распараджэнні Маршала Савецкага Саюза Г. К. Жукава. Удзельнічаў у распрацоўцы аперацыі па штурму і вызвалення Тернополя на 1-м Украінскім фронце. 5 красавіка 1944 года быў прызначаны на пасаду камандзіра 23-га стралковага корпуса (60-я армія, 1-ы Украінскі фронт), які ўдзельнічаў у Львоўска-Сандамірскай наступальнай аперацыі і вызваленні Львова, Будапешцкай аперацыі і вызваленні Будапешта, Венскай наступальнай аперацыі і вызваленні гарадоў Комарам і Комарна. За ўдзел у Браціслаўска-Брноўской наступальнай аперацыі і вызваленні Браціславы корпус быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга і ўдастоены ганаровага наймення «Браціслаўскі». Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 28 красавіка 1945 года за мужнасць, адвагу і гераізм, праяўленыя ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў ходзе Львоўска-Сандамірскай аперацыі, генерал-маёру Міхаілу Фролавічу Грыгаровічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 3755). Пасляваенная кар’ераПасля заканчэння вайны працягваў камандаваць гэтым жа стралковым корпусам у складзе Цэнтральнай групы войскаў . З мая 1946 года генерал-маёр Міхаіл Фролавіч Грыгаровіч знаходзіўся на лячэнні ў Галоўным ваенным шпіталі, дзе 24 лістапада 1946 года і памёр ад цяжкай хваробы. Пахаваны на Увядзенскіх могілках (участак 4). Узнагароды
Воінскія званні
Памяць
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia