Міхаіл Фёдаравіч Пашкевіч
Міхаіл Фёдаравіч Пашке́віч[2] (нар. 2 жніўня 1939) — вучоны ў галіне машынабудавання, доктар тэхнічных навук (1994), прафесар (1995). БіяграфіяНарадзіўся ў вёсцы Зацішша (Шклоўскі раён, Магілёўская вобласць Беларусі). У 1958 годзе скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы тэхнікум[3]. Працаваў на Мінскім матацыклетным і веласіпедным заводзе[3]. У 1967 годзе Беларускі політэхнічны інстытут, у 1972 годзе аспірантуру пры Фізіка-тэхнічным інстытуце Акадэміі навук БССР. З 1967 года[2] (у 1972—2018 гадах[3]) М. Ф. Пашкевіч у Магілёўскім машынабудаўнічым інстытуце (сучасны Беларуска-Расійскі ўніверсітэт): прафесар кафедры «Тэхналогія машынабудавання», у 1988—2007 гадах загадчык кафедры, у 1977—1985 гадах — загадчык кафедры «Супраціўленне матэрыялаў»[3]. Навуковая дзейнасцьАўтар навуковых прац па распрацоўцы і даследаванню новых тыпаў планетарных, шарыкавых і ролікавых механічных перадач, тэхналагічных метадаў павышэння іх тэхнічнага ўзроўню і сродкаў аўтаматычнага кантролю. Аўтар і сааўтар шэрагу вынаходстваў. Сярод апублікаванага:
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia