Міхель (карная аперацыя)

Аперацыя «Міхель»
Асноўны канфлікт: Другая сусветная вайна, Вялікая Айчынная вайна
Дата 30 жніўня — 4 верасня 1942
Месца Косаўскі, Бярозаўскі, Ружанскі, Пружанскі раёны Беларускай ССР
Прычына Прысутнасць узброеных савецкіх партызанскіх падраздзяленняў у тыле групы армій «Цэнтр»
Статус аперацыя завершана
Праціўнікі
 Трэці рэйх:  СССР:

Аперацыя «Міхель» (ням.: Unternehmen «Michel») — кодавая назва карнай аперацыі нямецкіх войскаў супраць савецкіх партызан і мясцовага насельніцтва Косаўскага, Бярозаўскага, Ружанскага, Пружанскага раёнаў Беларускай ССР 30 жніўня — 4 верасня 1942 года.

Аперацыя праводзілася сіламі 3-га батальёна 11-га паліцэйскага палка, 3-га батальёна 15-га паліцэйскага палка, 2 матарызаваных узводаў жандармерыі, узвода проціватанкавых гармат супраць партызанскіх атрадаў імя Шчорса, імя Дзімітрава, імя Варашылава. Партызаны нанеслі ўдары па варожых флангах і тыле і без страт адышлі ў суседнія лясы. 4 верасня 1942 года карнікі атрымалі загад на правядзенне новай аперацыі «Трохвугольнік».

Крыніцы

Літаратура

  • Міхель // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 366. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya