Навабранец
«Навабра́нец» (англ.: The Rookie) — амерыканскі дэтэктыўны тэлесерыял, створаны Алексі Хоўлі для тэлеканала ABC. Заснаваны на рэальных падзеях. Першапачаткова планавалася 13 серый, але ў пачатку лістапада 2018 года ABC замовіў сем дадатковых эпізодаў[1]. У маі 2019 года серыял быў прадоўжаны на другі сезон[2], які стартаваў 29 верасня і таксама складаўся з 20 серый[3]. 21 мая 2020 года тэлеканал ABC падоўжыў тэлесерыял на трэці сезон[4], яго прэм’ера адбылася 3 студзеня 2021 года. 14 мая 2021 года стала вядома аб падаўжэнні серыяла на чацвёрты сезон.[5] Прэм’ера чацвёртага сезона адбылася 26 верасня 2021 года[6]. 30 сакавіка 2022 года тэлесерыял быў працягнуты на пяты сезон[7]. Яго прэм’ера адбылася 25 верасня 2022 года.[8] У красавіку 2023 года серыял быў працягнуты на шосты сезон[9]. СюжэтСерыял расказвае пра 45-гадовага Джона Нолана, разведзенага мужчыну з Пенсільваніі, які праз дзевяць месяцаў пасля таго, як дапамог паліцыянтам падчас рабавання банка ў сваім родным горадзе Фоксбург, пераязджае ў Лос-Анджэлес, каб працягнуць новую кар'еру паліцэйскага ў дэпартамент паліцыі Лос-Анджэлес (LAPD). Пасля заканчэння Паліцэйскай акадэміі як старэйшы навабранец ў паліцыі, Нолан павінен справіцца з небяспечным, непрадказальным характарам сваёй працы. І ён поўны рашучасці зрабіць гэта ў сваёй новай кар'еры, нягледзячы на цяжкасці. Натан Філіён, выканаўца галоўная ролі, заявіў падчас інтэрв'ю, што драма была натхнёная рэальнай гісторыяй, паколькі паліцыя Лос-Анджэлеса - адно з двух агенцтваў, якія прымаюць новых афіцэраў ва ўзросце старэйшым за 37 гадоў. Пазней высветлілася, што чалавекам, чыя гісторыя натхніла на стварэнне серыяла, быў Біл Норкрос, сябар выканаўчага прадзюсара Джона Стэйнберга па каледжу, які заснаваў шоў на аснове яго гісторыі. Норкрос працягвае служыць у паліцыі Лос-Анджэлеса, а таксама ў якасці выканаўчага прадзюсара серыяла "Навабранец". Зноскі
Спасылкіabc.com/shows/the… (англ.) — афіцыйны сайт Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'. |
Portal di Ensiklopedia Dunia