Наваполацкі трамвай
![]() Наваполацкі трамвай — від грамадскага транспарту ў Наваполацку. Існуе фактычна ў выглядзе хуткаснага трамвая. Адкрыццё адбылося 21 мая 1974 года. Выкарыстоўваецца ў асноўным персаналам заводаў «Нітрон» і «Палімір». Трамвайная сістэма ў Наваполацку з’яўляецца трэцяй хуткаснай сістэмай, адкрытай у СССР, і трэцяй, адкрытай у Беларусі. Па стане на студзень 2016 года ў горадзе дзейнічае адна трамвайная лінія, 2 маршруты , эксплуатуецца 41 трамвайны вагон (36 лінейных і 5 службовых) .Па ўсёй даўжыні лінія трамвая размяшчаецца на адасобленым палатне, у горадзе ідзе цэнтрам ускраіннага бульвару (Камсамольская вул. і вул. Блахіна) уздоўж гарадскіх раёнаў, за межамі горада лінія пракладзена ўздоўж ускрайку лесу, паралельна дарозе. ГісторыяПерадумовы стварэнняАдразу пасля заснавання завода «Палімір» паўстала пытанне аб хуткім і экалагічным транспарце, які б падвозіў працаўнікоў да завода. Першапачаткова планавалася стварыць тралейбусную лінію, аднак гэта было прызнана эканамічна нявыгадным. Было вырашана стварыць трамвайную сістэму. БудаўніцтваУ 1967 годзе пачалося будаўніцтва трамвайнай сістэмы ў Наваполацку. Асноўным яе прызначэннем быў падвоз працоўных да такіх заводаў, як «Палімір», «Нітрон» і «Вымяральнік». У перыяд будаўніцтва ў трамвайным парку № 1 існаваў злучальны шлях (гейт) з чыгункай, па ім перавозілі будаўнічыя матэрыялы з усяго СССР з чыгункі ў горад. Пазней ён быў разабраны, а яго тэрыторыя была аддзеленая шырокай вуліцай і платамі. Часта праекты змяняліся, напрыклад, было вырашана адмовіцца ад падземных пераходаў ля некалькіх прыпынкаў. РазвіццёТрамвайны парк быў адкрыты 26 снежня 1973 года. Ў лютым 1974 года трамвай КТМ-5М3 № 001 (спісаны ў жніўні 2009 года) першым выйшаў на абкатку. Ім кіравала Кацярына Пархімовіч. Раніцай 21 мая 1974 года першы наваполацкі трамвай выйшаў на лінію. Ім кіравала Кацярына Гаўрыльчык. У лютым 2003 года трамвайнае прадпрыемства было нацыяналізавана і перададзена гораду (да гэтага яно было ў складзе цэха № 801 завода «Палімір»). Было ўтворана НТ КУП «Трамвайны парк». У 2000 годзе сістэма перавезла рэкордную колькасць пасажыраў — 5,3 мільёна чалавек. 3 чэрвеня 2004 года быў афіцыйна адкрыты скарочаны трамвайны маршрут №Д «Трамвайны парк — завод Вымяральнік». Летам 2004 года ўпершыню ў гісторыі сістэмы прыбыў новы трамвайны вагон — АКСМ-60102 № 050 (пабудаваны ў ліпені 2004). Апошні вагон гэтай мадэлі прыбыў у трамвайны парк 22 жніўня 2012 года. 1 верасня 2011 года ў трамвайны парк № 1 прыбыў першы ў Наваполацку вагон АКСМ-62103 № 059. 25 лістапада 2014 года ў трамвайны парк № 1 прыбыў першы аднасекцыйны эксперыментальны вагон АКСМ-802 № 061. Ён быў заснаваны на сучлененым трохсекцыйным АКСМ-843. На студзень 2016 года гэты вагон — адзіны мадэлі АКСМ-802. У цяперашні час шляхі і кантактная сетка моцна зношаныя, яны маюць патрэбу ў замене. МаршрутыУсяго на лініі трамвая 13 прыпынкаў. Сярэдняя адлегласць паміж імі — 0,76 км. Існуе два кольцы: «Завод „Вымяральнік“», якое мае 4 пуці, і «Нітрон», на якім 3 пуці. На першым коле 3 адстойныя пуці, на другім — 2. На левых адстойных пуцях абодвух кольцаў ёсць назіральныя ямы, цяпер яны не выкарыстоўваюцца. Па стане на студзень 2016 года ў Наваполацку дзейнічаюць два трамвайныя маршруты. Афіцыйна ў іх няма нумарацыі, аднак на некаторых вагонах можна ўбачыць шыльды з лічбай 1. Дзеючыя маршруты
Рухомы састаўМадэлі і колькасць эксплуатаваных вагонаўПарк рухомага складу складаецца з наступнай колькасці вагонаў:
Большасць рухомага складу — вагоны КТМ-5 і АКСМ-60102. Вагоны КТМ-5 былі вырабленыя ў 1973 і 1986 гадах, АКСМ-60102 былі вырабленыя ў 2004—2012 гадах. У 2011 годзе ў трамвайны парк прыбыў першы і адзіны ў Наваполацку вагон АКСМ-62103, а ў 2014 — эксперыментальны вагон АКСМ-802. Вагоны АКСМ былі вырабленыя на мінскім прадпрыемстве «Белкамунмаш», вагоны КТМ — на Усць-Катаўскім вагонабудаўнічым заводзе. Пэўнай афарбоўкі ў вагонаў няма, напрыклад, вагон АКСМ-802 афарбаваны ў казанскую афарбоўку, вагоны КТМ-5 наогул могуць быць афарбаваныя ў жоўты, сіні, блакітны, зялёны колеры, часам нават вагоны могуць быць двухколерныя.
Сістэма многіх адзінакУ Наваполацку эксплуатуецца некалькі вагонаў КТМ-5, якія працуюць па сістэме многіх адзінак. За дзень на лінію выпускаецца адзін-два трамвайныя цягнікі, якія працуюць па СМА. Усяго існуе 7 счэпак, счэпкі № 1, 3, 6, 11, 12 адмененыя праз спісанне аднаго з трамвайных вагонаў, які працуе па сістэме. Перспектывы развіцця
СпасылкіСайтыАфіцыйны сайтСхемы лінііФорумы і неафіцыйныя сайты
Фотаздымкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia