Віцебскі трамвай
Віцебскі трамвай — сістэма электрычнага трамвая ў горадзе Віцебску. Адкрыта 30 чэрвеня 1898 года. Першая ў Беларусі трамвайная сістэма, адзінай у БССР заставалася да 1929 года, пакуль не была адкрыта сістэма трамвая ў Мінску. ГісторыяДарэвалюцыйны перыяд![]() Дагавор паміж Віцебскай гарадской управай і французскім грамадзянінам Фернанам Гільёнам пра пабудову ў Віцебску электрычнай чыгункі — трамвая быў заключаны 4 лютага 1896 г. Дагавор прадугледжваў перадачу канцэсіі на будаўніцтва і эксплуатацыю трамвая ў Віцебску Гільёну на тэрмін 40 гадоў. Гільён абавязаўся на ўласны кошт і рызыку пабудаваць электрычную чыгунку разам з усім належным да яе і рухомым саставам, у тым ліку электрастанцыю магутнасцю 425 кВт. Электрастанцыя ўведзеная ў эксплуатацыю ў лістападзе 1897 г., энергія на ёй выпрацоўвалася трубчастымі паравымі катламі сістэмы «Бабкокс і Вілкокс», паліва да катлоў — нафта і дровы. Тры паравыя машыны «Кампаўнд» (у два цыліндры кожная) перадавалі энергію тром дынама-машынам пастаяннага току сістэмы «Шукерт» напружаннем 500—600 В. Электрастанцыя, апроч сілкавання трамвая, асвятляла губернатарскі палац, штаб Дзвінскай ваеннай акругі, суд, гасцініцу, лазарэт і тэатр. Пасля рэвалюцыі, у пач. Электрастанцыя працавала да запуску Беларускай ДРЭС — першай электрастанцыі, пабудаванай паводле плану ГОЭЛРО, т.б. да 1931 г. — года ўтварэння Беларускай энергасістэмы. У маі 1898 г. віцебскі трамвай быў уведзены ў эксплуатацыю — на год раней чым у Маскве і на 9 год раней чым у Санкт-Пецярбургу. Адлегласць паміж рэйкамі тыпу «Фенікс» складала 3,3 футы. Рэйкі злучаліся металічнымі папярэчынамі, замацаванымі нітамі, і клаліся на друз і пясок без шпалаў. Зварот току ажыццяўляўся праз рэйкі, для гэтага яны злучаліся меднымі стрыжнямі. Апроч таго, была зробленая адмысловая каналізацыя зваротнага току, якая складалася са старых рэек, пакладзеных на некаторай глыбіні пад брукам, што стварала ўмовы для адводу зваротнага току ад перакрыжавання двух ліній на Саборнай плошчы да адмоўнага полюсу электрычных генератараў. Тралейны дрот сячэннем 84 мм быў падвешаны на ізалятарах праз кожныя 16 сажняў. Уся лінія падзялялася на ўчасткі па 230 сажняў. Кожны ўчастак сілкаваўся ад электрастанцыі асобна. Віцебскі трамвай даваў сваім акцыянерам па 20 тыс. франкаў прыбытку штогод. ![]() Рух па цяперашняй вуліцы Леніна быў адкрыты 30 чэрвеня 1898 года. Спачатку, з-за недастатковай шырыні Чырвонага моста лінія падзялалася на дзве часткі — па вуліцы Гогалеўскай (сёння — частка вуліцы Леніна ад сучаснай плошчы Перамогі да плошчы Свабоды) і вуліцы Смаленскай (ад плошчы Свабоды да плошчы Леніна). У лістападзе 1898 года лінія злучылася пабудаваным для трамвая драўляным мостам праз Віцьбу побач з Чырвоным мостам[3]. Трамвай ішоў да Акопнай плошчы па Багадзельнай вуліцы. Лінія была першапачаткова двухпутнай, на сучаснай плошчы Леніна пуць дзяліўся на дзве часткі, агінаючы пятлёй Смаленскі рынак[4]. Яшчэ адна лінія цягнулася па Замкавай і Пушкінскай вуліцах, да Дзвінскага моста і далей па вуліцы Вакзальнай[5]. Акрамя ліній па сучасных вуліцах Леніна, Замкавай і Кірава, быў уведзены яшчэ адзін трамвайны маршрут — па Задуноўскай вуліцы (цяпер — праспект Фрунзэ), ад плошчы Свабоды да трамвайнага парку[6]. 12 мая 1905 года была абвешчаная забастоўка, спыніліся трамвайны рух і падача электраэнергіі. Страйкоўцы патрабавалі працоўны дзень у 16 гадзін летам і 15 — узімку, уключаючы 3 гадзіны на абед, падняць зарплату, увесці аплату падчас хваробы, забараніць неабгрунтаваныя звальненні і выплачваць звольненым 2-тыднёвыю дапамогу. 19 мая 1905 года бельгійскія прадпрымальнікі задаволілі патрабаванні страйкоўцаў і рух быў адноўлены. У ліпені 1905 года быў створаны прафсаюз — «Таварыства служачых віцебскага трамвая». 12 лістапада 1905 года з-за невыканання патрабаванняў першай забастоўкі працоўныя зноў забаставалі. Цяпер былі выстаўленыя новыя ўмовы: праца ў дзве змены, а таксама нацыяналізацыя прадпрыемства і перадача яго гораду. 7 снежня 1905 года патрабаванні былі выкананыя і забастоўка была скончана[7]. У 1918 годзе пасажырскі рух па Задунаўскай вуліцы быў спынены, бо яна не карысталася папулярнасцю ў гараджан. Пуць стаў выкарыстоўвацца толькі для выезду і вяртання вагонаў у дэпо[6]. 1920-я—30-я гады
1940-я—80-я гадыПасля Вялікай Айчыннай вайны трамвайны рух адноўлены ў 1947 годзе[8]. 5 кастрычніка 1947 года быў адноўлены рух па маршруце «Смаленскі рынак — Маркаўшчына» праз плошчу Свабоды і мост Блахіна[3]. У красавіку 1948 года трамвайныя лініі аднавілі ў Задзвінні[5]. Пасажырскі рух на праспекце Фрунзэ быў адноўлены ў 1949 годзе[6]. 20 лістапада 1966 адкрыты Музей гісторыі віцебскага трамвая. Сучаснасць![]() Агульная працягласць трамвайных ліній (2008) больш за 60 км (9 ліній). Праезд каштуе 55 капеек.
Маршруты Віцебскіх трамваяў (01.01.2022)У Віцебску працуе 7 маршрутаў трамвая.
МузейМузей створаны ў 1966 годзе. У яго залах прадстаўлены макеты розных мадэляў вагонаў, якія эксплуатаваліся ў Віцебску, дакументы і фатаграфіі розных этапаў развіцця транспарту ў Віцебску. У музеі захоўваюцца праязныя квіткі розных гадоў, касавыя апараты, элементы экіпіроўкі важатых і кандуктараў розных гадоў. На стэндах размешчаны схемы ліній трамвая ва ўсе перыяды працы. Ёсць у музеі і экспазіцыя, прысвечаная тралейбуснаму руху ў Віцебску. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia