Навапольцы
Навапо́льцы[1] (трансліт.: Navapoĺcy, руск.: Новопольцы) — вёска ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Вішнявецкага сельсавета. На рацэ Гавязнянцы, левым прытоку Нёмана. ГісторыяВёска Гавязна (Говенса) вядома прынамсі з 1430-х гадоў, калі яе трымаў Сямён, сын Клаўкі (Клавъковъ с(ы)нъ Семенец). Пасля гібелі Клаўкі ў 1440 годзе маёнтак у Сямёна забралі і 2 "чалавек" з Гавязна надалі З'яловічам пра якіх нічога не вядома. Пазней Гавязна ўладанні слуцкіх князёў Алелькавічаў. Магчыма, з капыльска-слуцкіх уладанняў яно і было вылучана Сямёну, калі з 1433 года князь Алелька Уладзіміравіч разам з сям'ёю быў у зняволенні.[2] У 1588 годзе князь Ян Сямён Алелькавіч прадаў маёнтак Мікалаю Радзівілу Сіротку. У 1590 годзе Сіротка аддаў Гавязна нясвіжскім бенедыкцінкам. У XVIII ст. паблізу вёскі заснавана аднайменнае мястэчка Гавязна (з 1964 года Вішнявец).[3] 30 ліпеня 1964 года вёска Гавязна была перайменавана ў вёску Навапольцы[4]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia