Вішнявец (Стаўбцоўскі раён)
Вішняве́ц[2] (трансліт.: Višniaviec, руск.: Вишневец, да 1964 года — Гавязна) — аграгарадок у Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці. Адміністрайны цэнтр Вішнявецкага сельсавета. Знаходзіцца за 17 км ад раённага цэнтра. НазваАдпачатная назва Гавязна ад такой самай назвы ракі, на якой паселішча паўстала. Рачная назва Гавязна балцкага паходжання. У ёй корань такі ж, як і ў балцкіх назвах нёманскіх рэк Гаўя, Гуя, ад індаеўрапейскага *gēu- / gū- «гнуць, крывіць». Ад яго таксама літоўскае gau-r-as «волас», gu-r-as «вяршыня пагорка», gu-g-a «пагорак; гузак; горб»[3]. Корань пашыраны балцкім пашыральнікам -zn-, які таксама ў назвах «лісіных» рэк Лапузна (прыток дзесенскай Наўлі), Лопазна (прыток сожскай Іпуці), ад літоўскага lapė «ліса»[4]. Гэты пашыральнік -zn- выкарыстоўваецца ў літоўскім словаўтварэнні: kepurė «шапка» — kepùr-zn-a «шапчонка», įkyrus — įkyrė̃znas «надакучлівы». Назва Гавязна значыць «Звілістая (рака)». ГісторыяЗаснавана ў XVIII ст. як мястэчка Гавязна паблізу аднайменнай вёскі Гавязна (з 1964 года Навапольцы)[5], цэнтра маёнтка нясвіжскіх бенедыкцінак. У 1742 годзе бенедыкцінкі пабадавалі ў мястэчку ўніяцкую царкву. 30 ліпеня 1964 года мястэчка Гавезна было перайменавана ў Вішнявец[6][5] Славутасці![]()
Вядомыя асобы
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia