Навум Яфімавіч Трахтэнберг
Навум Яфімавіч Трахтэнбе́рг[1][2] (4 студзеня 1910, Бахмач, Канатопскі павет Чарнігаўскай губерні Расійская імперыя — 16 кастрычніка 1977, Мінск, БССР, СССР) — беларускі і савецкі архітэктар. Заслужаны архітэктар БССР[3]. БіяграфіяНавум Яфімавіч Трахтэнберг з 1924 года жыў у Адэсе, дзе спачатку скончыў будаўнічую прафшколу, а з 1928 па 1932 год вучыўся на архітэктурным факультэце Адэскага інстытута выяўленчых мастацтваў (з 1930 года — Інстытут інжынераў грамадзянскага і камунальнага будаўніцтва). Яго настаўнікамі былі М. В. Замечак і В. Д. Зейлігер. Член Саюза архітэктараў СССР з 1933 года[4]. У кастрычніку 1934 года пераехаў у Мінск. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[4]. У студзені 1942 года дэмабілізаваны па стане здароўя. У сакавіку 1944 года яго прызначылі начальнікам аддзела планіроўкі і забудовы гарадоў Упраўлення па справах архітэктуры, створанага пры СНК БССР. Навум Трахтэнберг прыняў актыўны ўдзел у аднаўленні разбуранага Мінска[5]. Працаваў галоўным архітэктарам праектаў, кіраўніком майстэрні з 1947 года — у Белдзяржпраекце[4]. У 1953—1956 гадах узначальваў Майстэрню Генплана ў інстытуце «Мінскпраект», адначасова ў 1954—1976 гадах выкладаў у Беларускім політэхнічным інстытуце. У 1968 годзе за архітэктуру цэнтральнай магістралі Мінска (Ленінскага праекта) М. Я. Трахтэнбергу была прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР. Выбраныя праекты![]() Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): генпланы аднаўлення, рэканструкцыі і развіцця Бабруйска (1935—1936; 1949), Магілёва (1937—1939, разам з М. Андросавым)[6], Мінска (1946; карэкціроўкі 1952, 1958—1959, сумесна з У. А. Каралём і С. Б. Спяранскім; 1965), Мазыра (1953), Маладзечна, Пінска, праект дэталёвай планіроўкі Мінска (1937—1939), праект забудовы цэнтральнай часткі Віцебска (1950), праекты планіроўкі і забудовы Ленінскага праспекта ў Мінску (Дзяржаўная прэмія БССР, 1968), планіроўка прыгараднай зоны Мінска (1959—1964), зон масавага адпачынку ў Заслаўскага вадасховішча (1968), карэктура генплана развіцця Мінска да 1980 г. (1944—1964)[4], праект будынка сучаснай мэрыі ў Бірабіджане (1934)[7]. Адзін з аўтараў кнігі «Мінск: Паваенны досвед рэканструкцыі і развіцця» (Масква, 1966)[4]. Узнагароды
Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1949), медалямі[4]. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia