Навікі (Жлобінскі раён)
Навікі́[1] (трансліт.: Naviki, руск.: Новики) — вёска ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці, на рацэ Беліца. Уваходзіць у склад Малевіцкага сельсавета. Насельніцтва 64 чал. (2004). Знаходзіцца за 4 км на паўночны захад ад Жлобіна, за 2 км ад чыгуначнай станцыі Малевічы (лінія Бабруйск — Жлобін), за 97 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлкавай, а затым аўтамабільнай дарозе Бабруйск — Гомель. Планіроўка складаецца з прамавугольнай мерыдыянальнай вуліцы, забудаванай двухбакова, няшчыльна драўлянымі сядзібнымі дамамі. ГісторыяПаводле пісьмовых крыніц вядома з пачатку XIX стагоддзя як вёска ў Лукаўскай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. Паводле рэвізіі 1816 г. ўладанне Жукоўскіх. Паводле перапісу 1897 г. знаходзіліся хлебазапасны магазін, вятрак. У 1909 г. 365 дзесяцін зямлі. У 1930 г. арганізаваны калгас. Падчас 2-й сусветнай вайны у верасні 1943 г. нямецкія акупацыйныя ўлады цалкам спалілі вёску і забілі 13 жыхароў. 82 жыхара загінулі на фронце. У 1966 г. да вёскі далучаны мястэчка Прыдарожжа. У складзе саўгаса імя В.І. Казлова (цэнтр — вёска Малевічы). Насельніцтва![]()
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia