Навілаўскі сельсавет
Наві́лаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Навілаўка. Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Свяцілавіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Чачэрскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Петрапольскага, Сяліцкага і Фёдараўскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чачэрскім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Свяцілавіцкага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. З 17 снежня 1956 года ў складзе Чачэрскага раёна, з 24 сакавіка 1960 года — Веткаўскага раёна[1], з 25 снежня 1962 года — Гомельскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — адноўленага Веткаўскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Навілаўскага сельсавета 5 населеных пунктаў[2]. 29 жніўня 1974 года скасаваны пасёлак Культурны[3]. 28 студзеня 1991 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Акшынкаўскага сельсавета. 23 кастрычніка 1997 года Навілаўскі сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Свяцілавіцкага сельсавета. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia