Надзея Іванаўна Прышчэп
Надзея Іванаўна Прышчэп (нар. 24 кастрычніка 1950) — беларуская мадэльерка і выкладчыца. Член Беларускага саюза дызайнераў. Дацэнт Інстытута сучасных ведаў імя А. М. Шырокава. Выкладчыца ФСК БДУ. БіяграфіяУ 1975 скончыла Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут як мастачка па касцюму. З 1975 па 1996 год працавала ў Беларускім рэспубліканскім Доме мадэляў. Распрацоўвала калекцыі мадэляў для швейных прамысловых прадпрыемстваў Беларусі: Полацкай швейнай фабрыкі, Гродзенскай швейнай фабрыкі, Бабруйскай швейнай фабрыкі, а яшчэ для фабрык мастацкіх вырабаў Магілёва, Бабруйска, Віцебска, Гомеля і інш. З 1985 года працуе ў групе перспектыўнага мадэлявання Беларускага цэнтра моды. Аўтар сцэнаграфіі і касцюмаў для тэатральных спектакляў: «Камедыя» (сцэнарыст і рэжысёр У. В. Рудаў, Беларускі Дзяржаўны Маладзёжны Тэатр, Альтэрнатыўны тэатр, Мінск); «Царства зямное» (па п’есе Т. Уільямса, Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М. Горкага, Мінск). Па замове Белтэлерадыёкампаніі распрацаваны касцюмы і візуальны імідж заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Алены Спірыдовіч, якая вядзе Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». З 1996 па 2000 год выкладала ў Мінскім дзяржаўным тэхналагічным каледжы. З 1997 па 2018 год была дацэнтам Інстытута сучасных ведаў імя А. М. Шырокава. Выкладала дысцыпліны — «асновы кампазіцыі і касцюма», «дызайн-праектаванне касцюма» і інш. Эксперт Міжнароднага конкурсу «Асамблея Моды» (Масква — Лондан — Парыж — Берлін). Узнагароды
Спасылкіhttps://bsu.by/by/employee/69450-d/infarmatsyya Архівавана 10 сакавіка 2023. https://nastgaz.by/stylyovae-slova-bdu/ https://fsc.bsu.by/ru/prishhep-nadezhda-ivanovna/ Архівавана 10 сакавіка 2023. |
Portal di Ensiklopedia Dunia