Надзея Мікітаўна Макавец

Надзея Мікітаўна Макавец
Дата нараджэння 1917
Месца нараджэння
Род дзейнасці настаўніца, урач, тэрапеўт, галоўны ўрач, медыцынскі адміністратар
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды
Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Заслужаны ўрач Беларускай ССР

Надзея Мікітаўна Макавец (нар. 1917) — беларуская ўрач-інфекцыяніст. Заслужаны ўрач Беларускай ССР (1966)[1].

Біяграфія

Нарадзілася ў 1917 годзе ў в. Песчанец 2 Любанскага раёна. Скончыла педагагічныя курсы ў г. Любані. Працавала настаўніцай пачатковых класаў у Любанскім раёне[1].

У 1945 годзе скончыла Мінскі медыцынскі інстытут. Працавала загадчыцай Руднянскага ўрачэбнага ўчастка Жыткавіцкага раёна, з 1946 года ў г. Слоніме — урач інфекцыйнай бальніцы, тэрапеўт, 38 гадоў узначальвала тэрапеўтычнае аддзяленне раённай бальніцы, працавала галоўным урачом Дома санітарнай асветы. З 1989 года на пенсіі[1].

Узнагароды

У 1966 годзе прысвоена званне «Заслужаны ўрач БССР». Узнагароджана 2 медалямі, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР[1].

Зноскі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya