Надзея Станіславаўна Віслабокава
Надзея Станіславаўна Віслабокава (24 чэрвеня 1945, Рэчыца, Гомельская вобласць — 23 верасня 2013) — беларускі педагог, спецыяліст у галіне агульнай педагогікі, гісторыі педагогікі і адукацыі, філолаг. Доктар педагагічных навук (1997), прафесар (1999). Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (1998). БіяграфіяСкончыла Каломенскі педагагічны інстытут (спецыяльнасць «Руская мова і літаратура», 1967). Працавала ў СШ № 2 г. Люберцы (Маскоўская вобласць, Расія, 1967—1972, настаўнік); СШ № 5 г. Віцебска (1972—1976, настаўнік); Вышэйшай педагагічнай школе (г. Зялёна Гура, Польшча, 1992—1996, дацэнт); Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П. М. Машэрава (з 1976, у 1987—1992 — загадчык кафедры рускай мовы, 1996—2004 — загадчык кафедры ўсходнеславянскай філалогіі, з 2005 — факультэт сацыяльнай педагогікі і псіхалогіі, кафедра прыкладной псіхалогіі, прафесар). Навуковыя інтарэсы: семантычны аспект моў славянскіх краін; праблемы асэнсавання інфармацыі; педагогіка; псіхалогія. УзнагародыГанаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (1995); нагрудны значок «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (1998); Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2000); Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2005). Бібліяграфія
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia