Надзея Уладзіміраўна Грунтовіч
Надзея Уладзіміраўна Грунтовіч (нар. 7 лістапада 1961, Гомель) — беларускі спецыяліст у галіне энергаэфектыўнасці і тэхнічнай дыягностыкі. Доктар тэхнічных навук (2008), прафесар (2010). БіяграфіяСкончыла Гомельскі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Электразабеспячэнне прамысловых прадпрыемстваў, гарадоў і сельскай гаспадаркі», 1984), Маскоўскі энергетычны інстытут (аспірантура, спецыяльнасць «Электратэхнічныя комплексы і сістэмы, уключаючы іх кіраванне і рэгуляванне», 1990). Працавала ў Гомельскім дзяржаўным тэхнічным універсітэце імя П. В. Сухога (1984—2014 і з 2016; энергетычны факультэт, кафедра «Электразабеспячэнне», прафесар); Бранскім дзяржаўным аграрным універсітэце (2014—2016, у 2015—2016 — загадчык кафедры «Сістэмы энергазабеспячэння»). Навуковыя інтарэсы: энергетыка; энергаэфектыўнасць; тэхнічная дыягностыка. УзнагародыПрэмія Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў (2007). Бібліяграфія
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia