Налань Сіндэ

Налань Сіндэ
Нараджэнне 19 студзеня 1655(1655-01-19)
Смерць 1 ліпеня 1685(1685-07-01) (30 гадоў)
Бацька Mingju[d]
Маці Aisin Gioro[d][1]
Жонка Shen Wan[d][2] і Lu Shi[d][2]
Навуковая ступень цзіньшы[d][2]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Налань Сіндэ (кіт. трад. 納蘭性德, спр. 纳兰性德, піньінь Nalan Xingde, 19 студзеня 16551 ліпеня 1685) — кітайскі паэт часоў дынастыі Цын.

Біяграфія

Паходзіў з арыстакратычнай манчжурскай сям’і Налань з племені жоўтага сцяга. Сын Налань Мінчжу  (англ.), траюрадны брат імператара Фуліня, узначальваў Дзяржаўны сакратарыят. Маці будучага паэта Айсінуэлуа — была стрыечнай сястрой Фуліня. Нарадзіўся ў г. Пекіне. Пры нараджэнні атрымаў імя Чэндэ. Атрымаў класічную адукацыю. З маладых гадоў праявіў літаратурны талент. У 1674 годзе змяніў імя на Сіндэ.

Пасля некалькіх спроб у 1676 годзе здаў імператарскі экзамен, атрымаўшы вышэйшую навуковую ступень. Зрэшты працягнуў службу ў імператарскай гвардыі. З часам становіцца адным з сяброў імператара Кансі, які цаніў паэтычны талент Наланя. Далейшае жыццё правёў у Імператарскай свіце. Ён памёр у 1685 годзе ад хваробы, якой пакутаваў з дзяцінства.

Паэзія

Працаваў у жанры цы. Асноўная тэматыка — каханне. У вершах адлюстравана туга па рана памерлай жонцы Лю Жуме. Асаблівасцю творчасці стала тое, што Налань стаў укараняць у маляўніча-мудрагелістую мову простую лексіку і рабіць бытавое слова носьбітам лірычнага сэнсу. Большасць яго твораў увайшла ў зборнік «Тунцзітан-цзі», які выйшаў у свет пасля смерці Налань Сіндэ.

Крыніцы

  1. Geni.com — 2006.
  2. а б в China Biographical Database

Літаратура

  • Yinde Zhang, Histoire de la littérature chinoise, Paris, Ellipses, coll. «Littérature des cinq continents», 2004, p. 57
  • Bruce Carpenter, 'Drinking Water; Lyric Songs of the Seventeenth Century Manchu Poet Na-lan Hsing-te' Bulletin of Tezukayama University (Tezukayama daigaku kiyo), Nara, Japan, 1983, no. 20, pp. 100—137.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya